“Але Амэрыка заняла пэўную нішу ў беларускім пытаньні. І мы бачым гэта ў падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасьці, беларускіх нацыянальных ініцыятываў, шмат якія выжываюць дзякуючы менавіта амэрыканскай падтрымцы.
Фактычна Злучаныя Штаты робяць вялікія інвэстыцыі ў будучыню Беларусі, якія мы сёньня яшчэ не да канца ацэньваем. І было б вельмі добра, калі б гэты курс, гэтая палітыка працягваліся ў адносінах да беларускага грамадзтва. Зь ім амэрыканцы робяць больш намаганьняў для ангажаваньня, чым тыя ж эўрапейцы”.
Спадар Сіліцкі тлумачыць, што ён мае на ўвазе пад “вялікімі інвэстыцыямі”:
“Ідзе размова і пра пэўныя адукацыйныя ініцыятывы, і пра культурніцкія праекты, і пра кантакты з беларускім грамадзтвам праз галаву беларускіх уладаў... Гэта трошкі іншы стыль паводзінаў параўнальна з эўрапейскім”.