Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік сказаў “Свабодзе”, што хацеў бы зьвярнуцца да новага прэзыдэнта ЗША з наступнымі словамі:
“Патрэбна да Беларусі адносіцца як да сувэрэннай дзяржавы, якая і сама нікому не пагражае і ад іншых не чакае пагрозы, хоча жыць мірна і стваральна. Я чытаў нядаўна зварот цяперашняга прэзыдэнта Джорджа Буша. І ў мяне нават зьявілася адчуваньне вялікасьці нашай дзяржавы, калі прачытаў, што з боку беларускіх уладаў на адрас Злучаных Штатаў ідзе нейкая вялікая пагроза. Ніякай пагрозы тут няма. І мне хацелася б, каб кіраўнікі ЗША рэальна ацэньвалі нашу дзяржаву, яе міжнароднае значэньне і той узровень дэмакратыі, які ўжо дасягнуты нашай краінай”.