1 лістапада беларусы Стакгольму першы раз выправіліся на Дзяды на могілкі прадмесьця Густаўбэрг дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975 гг.) – выхаванец Віленскага ўніверсэтэту, былы дзеяч Грамады, заснавальнік першай беларускай суполкі ў Скандынавіі (1948 г.). Пасьля упарадкаваньня помніка ды апавяданьня пра жыцьцё спадара Лукашыка адбыўся невялікі памінальны абед.
Актывіст беларускай дыяспары ў Швэцыі Андрэй Катлярчук выказаў спадзяваньне, што традыцыя сьвяткаваньня Дзядоў ў Швэцыі працягнецца.
Актывіст беларускай дыяспары ў Швэцыі Андрэй Катлярчук выказаў спадзяваньне, што традыцыя сьвяткаваньня Дзядоў ў Швэцыі працягнецца.