“Зразумела, што мэта ўсталяваньня дэмакратыі ў Беларусі далёка не дасягнутая. Усё павінны рабіць беларусы, але ў нашых умовах гэта цяжка без падтрымкі. Таму трэба аказваць ім падтрымку.
А што тычыцца санкцыяў, то я баюся, што гэта вельмі вострая зброя. І вельмі небясьпечная. Яна можа нас увагнаць у Расею, калі тут рэзка пагоршыцца эканамічны стан.
Таму бадай адзінае, што я магу прапанаваць – гэта падтрымліваць дэмакратычныя сілы”.