Кіраўніца валютнага аддзелу “Беларусбанку” ў Наваградку Тацяна Базарэвіч:
“Бяруць людзі валюту. Вось даляраў у нас ужо няма два дні, але абяцаюць завезьці заўтра і пасьлязаўтра. Звычайна ў канцы году такія сытуацыі. Летась таксама было такое, толькі раскуплялі эўра. А сёлета эўра ёсьць у свабодным продажы, а даляры раскупілі”.
Кіраўнік “Беларусбанку” ў Слонімскім раёне Аляксандар Лагуцік:
“Праблемаў няма. Адчуваецца павышаны попыт, нейкая хваля, але валюта ёсьць у свабодным продажы і праблемаў няма”.
Намесьніца кіраўніка “Беларусбанку” ў Ваўкавыску Сьвятлана Хвастова:
“У прынцыпе, праблемы якія: людзі апошнім часам разьбіраюць валюту, але яна ўсё роўна ёсьць у свабодным продажы. Эўра свабодна можна купіць, даляры — таксама. Бываюць пэрыяды, калі ў запасе няма, але мы хутка закупляем, завозім, і ўсё. Але такога, каб не было валюты пастаянна, такога ў нас няма”.