Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на Дзяды ўлады дазволілі


Заяўнікі правядзеньня акцыі на Дзяды Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч паведамілі, што атрымалі ад Менгарвыканкаму і выканкаму Менскага раёну дазвол на шэсьце.


Збор — 2 лістапада а 12 гадзіне на Ўсходніх могілках. Арганізатары заклікалі людзей прыйсьці з кветкамі, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава, Ігара Герменчука, Генадзя Карпенкі, Уладзімера Кармілкіна ды іншых грамадзкіх дзеячаў.

Удзельнікі акцыі пройдуць ад Усходніх могілак да ўрочышча Курапаты.

Заяўнікі адзначылі, што сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зьбіраюцца каля гадзіньнікавага заводу. Потым дзьве калёны зьліюцца на вуліцы Каліноўскага.

Заяўнікі заклікалі прыйсьці на акцыю ня толькі з кветкамі, але і зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб прадэманстраваць, што ніхто не зламаны, што дэмакратычная грамадзкасьць ня зьнішчана. Арганізатары падкрэсьліваюць, што акцыя носіць выключна мірны характар і непажаданых эксцэсаў ня будзе.

На здымку: актывісты КХП-БНФ пад час "Дзядоў", выступае Юрась Беленькі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG