Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Эўрапарлямэнту патрабуе канкрэтнага пляну


Жанін Хэніс-Плясхарт
Жанін Хэніс-Плясхарт

Жанін Хэніс-Плясхарт (Jeanine Hennis-Plasschaert) накіравала старшыню Рады Эўропы запыт наконт пляну дзеяньняў у дачыненьні да Беларусі, калі такі існуе.


Паводле якіх крытэраў будуць правярацца праз паўгоду неабходныя крокі беларускіх уладаў?

Ці будуць кансультацыі?

Ці плянуецца сустрэча кіраўніцтва ЭЗ з апазыцыйнымі лідэрамі, у прыватнасьці былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным і Аляксандрам Мілінкевічам?

Чаму вырашана зьняць з Лукашэнкі візавыя санкцыі пасьля адмовы выдаць беларускую візу віцэ-старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Крыстыйне Оюланд?

“Я за дыялёг зь Менскам, але на аснове апраўданых і канкрэтных крытэраў”, — заявіла Жанін Хэніс-Плясхэрт.

Дэпутатка паведаміла, што парлямэнтары Нідэрляндаў маюць зьвярнуцца 14 кастрычніка да кіраўніка МЗС гэтай краіны Максіма Вэрхагена па тлумачэньні ягонай пазыцыі што да Беларусі, бо ад пачатку ён выказваўся супраць скасаваньня візавых санкцыяў. Яны таксама хочуць удакладніць, ці існуе плян канкрэтных крокаў, якіх чакаюць ад афіцыйнага Менску, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG