Лінкі ўнівэрсальнага доступу

93% прадпрыемстваў ужо вырашылі акцыянавацца


«Рашэньне пра акцыянаваньне прынялі 163 з 176 прадпрыемстваў, якія належыць прыватызаваць ў 2008 годзе», - пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў дзяржаўным камітэце па маёмасьці Беларусі.


Усе працэдуры па акцыянаваньні павінны завяршыцца да 1 сьнежня.

Нагадаем, беларускі ўрад зацьвердзіў плян прыватызацыі на 2008-2010 гады. За гэты пэрыяд у Беларусі плянуецца прыватызаваць 519 прадпрыемстваў. У 2008 годзе заплянавана прыватызацыя 176 прадпрыемстваў а ў 2009 годзе - 213. Сярод іх "Гомсельмаш", Беларускі аўтазавод, Менскі завод калёсных цягачоў, "Гомельтранснафта “Дружба".

Плян прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG