Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязногі інвалід пікетуе магілёўскі гарвыканкам <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Магілёве на пляцоўцы перад будынкам гарвыканкама бязногі інвалід Уладзімер Вусікаў разгарнуў несанкцыянаваны пікет.На інваліда-вазочніка складаюць пратакол

На плякатах, усталяваных ім, зьмешчаныя запісы “Ганьба лукавым льготам!” і “Хто скраў мае льготы”. Мінакі падыходзілі да інваліда-вазочніка і выказвалі яму сваё спачуваньне.


Праз некалькі хвілінаў пасьля пачатку акцыі да Ўладзімера Вусікава выйшлі прадстаўнікі гарвыканкама – намесьнік старшыні Фёдар Міхеенка, начальніца аддзелу ідэалёгіі Ала Галушка і іншыя. Яны ўгаворваюць яго пайсьці ў будынак выканкаму і абмеркаваць усе праблемы ягонага жыцьця. Вусікаў пагадзіўся, згарнуў плякаты, але высьветлілася, што ў гарвыканкаме няма пандуса -- адмысловага ўезду для вазкоў.

Урэшце супрацоўнікі гарвыканкама вырашылі спыніць гутаркі зь інвалідам і перадалі яго ў рукі міліцыі. Маёр Клімаў ў Ленінскага раённай управы ўнутраных спарваў складае на Вусікава пратакол аб адміністрацыйных правапарушэньні за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG