Прычыны адмовы - наяўнасьць быццам бы несапраўднах подпісаў, а таксама недакладнасьці, дапушчаныя пры запаўненьні дэклярацыі аб прыбытках, паведамляе сайт Партыі БНФ.
"Я меў падобную сытуацыю на мясцовых выбарах 2003 году, - кажа Сяргей Салаш. - Тады мне таксама выставілі прэтэнзію аб несапраўдных подпісах. А абышоў усіх, хто за мяне падпісаўся, і кожны з гэтых людзей напісаў заяву, у якой пацьвердзіў свой подпіс. Зразумела, што зараз, калі маштабы большыя, проста фізычна немагчыма абысьці больш за 1000 чалавек, каб узяць такія пацьверджаньні. Наконт даходаў - я ўказаў суму без уліку падаткаў, я камісія хацела, каб указаў з улікам падаткаў".
Сяргей Салаш падаў заяву ў выбарчую камісію, дзе выказаў недавер да яе (у камісію не было ўключана ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сілаў). Таксама Сяргей Салаш запатрабаваў прозьвішчы людзей, подпісы якіх, па меркаваньні выбарчай камісіі, несапраўдныя.
Сяргея Салаша вінавацяць у паклёпе