Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Салаша вінавацяць у паклёпе


Кандыдата ад АДС па Барысаўскай вясковай акрузе, сябра БНФ Сяргея Салаша абвінавацілі ў паклёпе.

Маўляў, падчас зацьвярджэньня подпісаў у райвыканкаме 4 жніўня ён назваў сакратарку гарадзкой выбарчай камісіі Тацяну Стасаву і намесьніцу старшыні райвыканкаму Валянціну Шутко “фальсыфікатаркамі выбараў”. На пачатку верасьня з гэтай нагоды мае адбыцца суд. У якасьці кандыдата Салаша пакуль не зарэгістравалі.

Факт паклёпу Сяргей Салаш катэгарычна адмаўляе:

“Не лічыў бы я наагул патрэбным неяк выказвацца ў сьценах райвыканкаму, бо там людзі такія, што на іх асабліва словам не паўплываеш... Яны проста на мяне зацяліся. І гэта ж ня першая “наша” справа. У 2001 годзе Стасава, сакратарка камісіі, спрабавала ў Менскім абласным судзе, калі я яе прыцягнуў да адказнасьці, падаць сустрэчны пазоў разам з Шутко, што я ёй там жа, у сьценах выканкаму, пагражаў расправай. У 2004-м спн. Шутко падавала заяву ў барысаўскую пракуратуру аб узбуджэньні супраць мяне крымінальнай справы, сьцьвярджаючы, што я ёй пагражаў фізычнай расправай, тэлефануючы на працу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG