Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ выстаяў. Хто наступны?


Беларускі футбольны клюб упершыню прабіўся на групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.

Барысаўскі БАТЭ скончыў унічыю 1-1 матч на сваім полі з баўгарскім клюбам "Леўскі" (Сафія). Большую частку матча беларусы гулялі ўдзесяцёх пасьля выдаленьня нападніка Генадзя Блізьнюка, які быў выдалены на 43-й хвіліне.

У першым матчы БАТЭ перамог у Сафіі зь лікам 1-0, такім чынам цяперашняя нічыя дазволіць БАТЭ згуляць як мінімум шэсьць матчаў з наймацнейшымі футбольнымі клюбамі Эўропы.

З Барысава - карэспандэнт "Нашай нівы" Зьміцер Панкавец:

"У Барысаве робіцца зараз нешта фэерычнае, людзі абдымаюцца і цалуюцца, віншуюць адзін аднаго. Выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў - самае вялікае дасягненьне беларускага футболу за ўсю гісторыю незалежнасьці. Нельга сказаць, што матч склаўся для БАТЭ вельмі лёгка, хутчэй наадварот. Пры канцы 1 тайму быў выдалены лідэр атакі, Генадзь Блізьнюк. Здавалася, што каманда адбівалася ад баўгараў і ня думала пра атаку. Але потым атрымалася зраўняць гульню.

Цяпер у Барысаве вельмі шумна, радасна, шмат міліцыі, але ніякіх боек і эксцэсаў няма. На стадыёне сёньня былі вельмі вялікія меры бясьпекі, не пускалі людзей з пляцакамі ці з вадой, нават расьцяжкі і сьцягі было немагчыма пранесьці. Было некалькі традыцыйных сіне-жоўтых сьцягоў фанатаў, але дзяржаўных сьцягоў не было. Стадыён быў забіты цалкам, і шмат жадаючых не змаглі патрапіць на матч".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG