Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: “Піяр праўладных кандыдатаў”


Нягледзячы на тое, што агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася, у гомельскіх афіцыйных СМІ зьяўляюцца публікацыі, у якіх прапагандуецца дзейнасьць вылучэнцаў у парлямэнт ад улады.


Чатыры артыкулы зьявіліся ў абласной газэце “Гомельская праўда” й гарадзкой “Гомельские ведомости” з расповедамі пра кіраўніцу адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля Тацьцяну Філімончык. Нагодай для двух стала 35-годзьдзе ўтварэньня Савецкага раёну. Адзначацца яно будзе 20 верасьня.

Тацьцяна Філімончык вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35. Тут зарэгістравана яе ініцыятыўная група па зборы подпісаў.

Часьцей сталі зьяўляцца на старонках згаданых выданьняў інтэрвію з партрэтамі й проста матэрыялы пра старшыню гарвыканкаму Аляксандра Бяляева, старшыню Гомельскага райвыканкаму Ўладзімера Маёрава, якія, як і спадарыня Філімончык, наважыліся перабрацца з выканкамаўскіх у парлямэнцкія крэслы.

У сувязі з гэтай прыхаванай агітацыяй за праўладных вылучэнцаў гомельскі палітык Васіль Палякоў сказаў наступнае:

Гэта выкарыстаньне на сто адсоткаў адміністрацыйнага рэсурсу.
“На маю думку, гэта выкарыстаньне на сто адсоткаў адміністрацыйнага рэсурсу. Праўладныя кандыдаты — гэта відавочна — маюць большую магчымасьць, каб ужо сёньня весьці агітацыю. Няхай сабе ў матэрыялах, якія зьяўляюцца ў газэтах, і не вядзецца размова, што яны будуць балятавацца, але ж яны выкарыстоўваюць старонкі газэтаў дзеля таго, каб афішаваць такім чынам сябе напярэдадні выбарчай кампаніі.

Я ня ведаю выпадкаў, калі б камісіі, у першую чаргу акруговыя, неяк адрэагавалі на такі бессаромны піяр праўладных кандыдатаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG