Падставай для спыненьня выбарчай гонкі сталі вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Сярод 69 845 чальцоў камісіяў апазыцыю прадстаўляюць усяго некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта азначае, што апанэнты ўлады фактычна адхіленыя ад падліку галасоў выбарцаў.
Менавіта ўчастковыя камісіі лічаць галасы выбарцаў. Таму любому ўдзельніку выбарчай гонкі так важна мець тут сваіх прадстаўнікоў.
У акруговых выбарчых камісіях дэмакратычныя сілы атрымалі месца ў кожнай трэцяй камісіі. Адгэтуль былі спадзяваньні, што апазыцыю, хаця б часткова, дапусьцяць і да падліку галасоў. Але гэтага не здарылася. Чаму?
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка дае наступнае тлумачэньне:
“Рэч у тым, што фальсыфікацыі робяцца на тэхнічным роўні, ва ўчастковых камісіях. І таму, чым вышэй камісія, тым меней там магчымасьцяў супрацьстаяць працэсу фальсыфікацыі.
І мушу зазначыць, што спадарыня Ярмошына ў пэўным сэнсе нездарма кажа, што мы сочым за працэсам, і працэс нармальны. Так, фармальна працэс можа быць нават вельмі нармальны. А фактычна будзе адбывацца зьдзек з заканадаўства і справядлівасьці”.
У старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай сваё меркаваньне наконт фармаваньня ўчастковых камісіяў:
“Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэтую пазыцыю, але гэта іх права.
Шчыра кажучы, я ня вельмі з гэтым пагаджаюся. Я не кажу пра тое, што трэба цалкам задавальняць усе заяўкі. Але трэба было ўважліва да гэтага падыходзіць. І гэта была мая заўсёдная рэкамэндацыя.
Але тым ня менш дзеяньні мясцовых уладаў законныя. І адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу. Бо гэта права таго, хто ўтварае камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў”.
Незалежны прэтэндэнт на дэпутацкі мандат Леанід Невар з Рэчыцы ўпэўнены: улады таму не дапускаюць сваіх апанэнтаў лічыць галасы, бо баяцца, што народ гэтым разам прагаласуе супраць уладаў:
“Мы хадзілі па кватэрах і маем поўную карціну таго, як жывуць людзі. Яны сталі жыць параўнальна з папярэднімі выбарамі намнога горш, намнога бядней. І натуральна, што незадаволеных параўнальна з мінулымі выбарамі нашмат больш, амаль 90%, а можа, нават у асобных месцах і крыху больш”.
Актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Альфер лічыць: з самага верху не было загаду мясцовай вэртыкалі дапусьціць апазыцыю ва ўчастковыя камісіі:
“Хто такая для мясцовых кіраўнікоў Ярмошына? Для іх яна ніхто. Вось каб паступіла ўказаньне з адміністрацыі Лукашэнкі ў аблвыканкамы, дык уключылі бы ўсіх прадстаўнікоў апазыцыі, якіх вылучылі. А не паступіла, кожны сыходзіць са свайго разуменьня. А яно ў чыноўнікаў такое: не ўключыш – горш ня будзе, а ўключыш – табе скажуць: а што ж ты нарабіў? Мы ж табе пра гэта не казалі.
На ўчастковых камісіях вырашаюцца вынікі выбараў. Напэўна ёсьць некалькі камісіяў, дзе ўключаны пару чалавек. Вось у Берасьці, напрыклад, у вайсковай частцы, у лякарні. Але ж яны істотна не ўплываюць на вынікі выбараў па акрузе. Ці тут будзе фальсыфікацыя, ці яе ня будзе”.
Дык ці будуць аб’яднаныя дэмсілы байкатаваць выбары?
Cустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька гаворыць, што 30 жніўня пройдзе вялікая нарада Палітычнай рады:
“З удзелам усіх зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, а можа нават з удзелам усіх, хто быў у адзіным сьпісе АДС. І толькі гэтая канфігурацыя можа прыняць канчатковае легітымнае рашэньне”.