Заходнія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што расейскія танкі і бронемашыны сёньня па-ранейшаму блякуюць ключавую дарогу ў стратэгічна важны горад Горы.
Расейцы заяўляюць, што яны маглі б перадаць грузінскай паліцыі кантроль над Горы да суботы.
Кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі Аляксандар Ламая і прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Шота Ўціашвілі сёньня пацьвердзілі, што ў другім па велічыні горадзе Грузіі – Кутаісі, расейскіх войскаў няма. У чацьвер позна ўвечары паведамлялася, што расейскія калёны накіроўваюцца ў бок Кутаісі.
Аднак абодва чыноўнікі паведамілі, што расейскія войскі застаюцца ў партовым горадзе Поці.