Пра гэта заявіў у інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс" па тэлефоне амбасадар Грузіі ў Беларусі Давыд Залкаліяні.
"Гаворка ідзе аб асноўных дамовах, якія дзейнічаюць у рамках СНД: аб свабодным гандлі, аб садзейнічаньні інвэстыцыям, аб бязьвізавым рэжыме і іншых - увесь комплекс дамоў як эканамічнага характару, так і спрыяльных адносінам паміж людзьмі", - сказаў амбасадар.
Па словах Д.Залкаліяні, грузінскі бок прапанаваў свой варыянт усяго пакета дамоў і прадставіць яго для ўзгадненьня беларускім калегам. Амбасадар упэўнены, што ўся нарматыўная база будзе прааналізаваная апэратыўна, што дазволіць пазьбегнуць прававога вакуўму.