Міністэрства абароны Расеі заявіла, што апэрацыя на тэрыторыі Грузіі патрэбная, каб запабегчы новым грузінскім атакам у Паўднёвай Асэтыі.
Грузія заяўляе аб 19 зьбітых расейскіх самалётах. Масква пацьвярджае толькі 4 зьбітыя самалёты. Паводле расейскага боку, у Грузіі загінулі 18 расейскіх міратворцаў, а 52 былі параненыя.
Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі сказаў сёньня журналістам у Тбілісі, што ідуць баі з расейцамі за горад Горы. Калі б расейцам удалося захапіць Горы, дык, паводле Саакашвілі, расейскім танкам адкрыецца дарога на Тбілісі.
“Расея ясна паказала, што зьяўляецца мэтай гэтай апэрацыі”, — сказаў Саакашвілі. — Мэта гэтай апэрацыі — ня толькі захапіць частку грузінскай тэрыторыі, але, як яны ясна сказалі, зьмяніць рэжым у Грузіі. Канчатковым вынікам гэтай апэрацыі расейскіх сілаў мае быць этнічная зачыстка і зьнішчэньне грузінскага насельніцтва ў Абхазіі”.
“Мы ў прынцыпе назіраем заплянаванае, спакойнае, загадзя задуманае забойства малой краіны”, — сказаў Саакашвілі.
Тым часам расейскі прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін сказаў сёньня ў Маскве, што сытуацыя з канфліктам выглядае зусім ня так:
“Зьдзіўляе маштаб гэтага цынізму, зьдзіўляе ўменьне выдаваць белае за чорнае, чорнае за белае, уменьне спрытна паказваць агрэсараў у якасьці ахвяраў агрэсіі і ўскладаць адказнасьць за наступствы на саміх ахвяраў”.
Саакашвілі пацьвердзіў, што Грузія прытрымліваецца заяўленага ў аднабаковым парадку спыненьня агню, і цяпер яе войскі адказваюць адно на атакі расейцаў. Ён таксама пацьвердзіў гатовасьць Тбілісі правесьці беспасярэднія перамовы з Масквой.

Калі б расейцам удалося захапіць Горы, дык, паводле Саакашвілі, расейскім танкам адкрыецца дарога на Тбілісі.