Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Be Free” у Львове <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Цягам двух дзён у Львове выступяць трыццаць музычных гуртоў зь Беларусі, Ўкраіны, Польшчы і Францыі.

Карэспандэнт: "Фэст распачаўся выступам камандаў, якія перамаглі ў конкурсе маладых гуртоў – гэтае спаборніцтва ладзіла Эўрапейскае радыё для Беларусі. Усяго цягам двух дзён на двух канцэртных пляцоўках у Львове выступіць трыццаць музычных гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Сёньня выступяць BN, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich (BY), Zygimont Vaza, Zet, заўтра – Джамбібум, Яр, Стары Ольса, WZ-Orkiestra…


Фотагалерэя: “Be Free” - публіка

Фотагалерэя: “Be Free” – музыкі


Нельга вызначыць, які жанр пераважае на фэстывалі, таму што сёньня – гэта розныя накірункі року, заўтра будуць выступаць гурты, якія граюць фолк і сярэднявечную музыку. Заўтра выступы пачнуцца апоўдні на галоўнай плошчы Львову, якая называецца Рынак, а скончыцца фэстываль вялікім рок-канцэртам у парку Багдана Хмяльніцкага.

Як патлумачыў адзін з арганізатараў, кіраўнік БМА Віталь Супрановіч, у фэсту дзьве мэты: прадставіць украінскай публіцы беларускія гурты, паказаць, наколькі сучасная беларуская музыка арыгінальная. Другая мэта – дапамагчы беларускім музыкам у самарэалізацыі, бо ня ўсе гурты ў Беларусі маюць магчымасьць выступаць, ня ўсе маюць канцэртныя пляцоўкі. У тым ліку ёсьць складанасьці ў зьвязку з новым гастрольным заканадаўствам, калі “мастацкія рады” мусяць зацьвярджаць сюжэты і рэпэртуар.

На дадзены момант на канцэртнай пляцоўцы ў парку Багдана Хмяльніцкага знаходзяцца крыху болей за 1000 чалавек. Усяго зь Беларусі прыехала некалькі аўтобусаў, шмат хто дабіраўся сваім ходам, а менавіта – электрычкамі і пасажырскімі цягнікамі. Цікава, што ўчора, напярэдадні фэсту, прадстаўнік Дзяржкамітэту памежных войскаў Беларусі заявіў, што ў зьвязку з правядзеньнем у Львове музычнага фэсту на беларуска-ўкраінскай мяжы будзе ўзмоцнены кантроль. Афіцыйная асоба, якая давала інтэрвію, патлумачыла, што гэта робіцца для таго, каб прыпыніць увоз на тэрыторыю Ўкраіны з тэрыторыі Беларусі наркотыкаў, розных нелегальных рэчываў і любых прыстасаваньняў, якія могуць справакаваць бойкі – у якасьці прыкладу прыводзілася бэйсбольная біта...

Я сам учора перасякаў мяжу, і ніякіх эксцэсаў у цягніку не было. Музыкі таксама кажуць, што праехалі мяжу без непрыемных прыгодаў. Варта ўзгадаць, што летась аўтобусы, якія ехалі на фэст у Луцк, былі затрыманыя памежнікамі на некалькі гадзінаў".


Гурт “Vladivostok” (Францыя) сьпявае песьню “Zhyvie Belarus!”




Фанаткі гурту “Інкунабула” (Україна)




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG