5 жніўня барысаўская школьніца не прыехала ў аэрапорт Сан-Францыска, адкуль мусіла вяртацца ў Беларусь разам з групай дзяцей пасьля адпачынку ў рамках праграмы аздараўленьня. Беларускія ўлады запатрабавалі, каб амэрыканскі бок зрабіў усе захады дзеля таго, каб дзяўчынка як мага хутчэй вярнулася на радзіму.
Сваякі Тацяны не выключаюць, што дзяўчынка самастойна прыняла рашэньне застацца ў ЗША. Яна восем гадоў запар прыяжджала на адпачынак з Барысава ў Пэталума ў адну і тую ж сям’ю. Ад сваякоў дзяўчынкі стала вядома, што яе маці, калі Тані споўніўся год, аддала яе на выхаваньне сваёй сьвекрыві.
Тацяніна цётка ня бачыла дзяўчынку амаль 15 гадоў. Яна сказала “Свабодзе”:
“Я дзяўчынку бачыла толькі ў дзяцінстве. Гэта маёй сястры дачка. Яна яе калі нарадзіла, то яна ў нас была недзе да годзіка. А потым яна яе сьвекрыві аддала, і мы яе больш ня бачылі... Таму што мама такая”.
Леанід Казыра, якому Таня даводзіцца ўнучатай пляменьніцай, паведаміў “Свабодзе”, што перад паездкай Таня да яго заходзіла. Дзяўчына казала, што ёй вельмі падабаецца амэрыканская сям’я:
“Я яе бачыў літаральна перад ад’ездам у Амэрыку... Ну, а што ёй у далейшым рабіць тут у Беларусі?! Там, відаць, да яе значна лепш ставяцца. Яна восем гадоў туды езьдзіла. Ангельскую мову там вывучыла. Яна казала, што яны яе прымаюць як сваю родную дачку. Яна адтуль прыяжджае... Пакуль прывыкне да нашага беларускага жыцьця, пасьля таго, што там бачыла... Ну, вы ж самі прызнаяце”.
Амэрыканскае выданьне “Santa Rosa Press Democrat” паведаміла, што дзяўчына падала дакумэнты ў эміграцыйную службу, каб падоўжыць гасьцявую візу.
МЗС Беларусі абвінавачвае амэрыканскі бок у парушэньні дагаворных абавязкаў і патрабуе зрабіць усе неабходныя захады, каб як мага хутчэй вярнуць дзяўчыну на радзіму.
Гаворыць супрацоўніца МЗС Марыя Ваньшына:
“Сытуацыя зь невяртаньнем дзяўчынкі, якая была з групай дзяцей на аздараўленьні ў Сан-Францыска, ёсьць парушэньнем дагаворных абавязкаў. Беларускія дзеці былі ў ЗША паводле дамовы, заключанай паміж грамадзкім міжнародным мэдычным аб’яднаньнем дабрачынных ініцыятыў “Мэдыцына і Чарнобыль” і амэрыканскай дабрачыннай арганізацыяй “Праект: “Дзеці Чарнобыля”. У адпаведнасьці з гэтай дамовай амэрыканская арганізацыя абавязваецца забясьпечыць своечасовае вяртаньне дзяцей і асобаў, якія іх суправаджаюць, у Рэспубліку ў поўным складзе, прадугледжаным праграмай аздараўленьня. Парушэньне абавязкаў паводле дамовы зьяўляецца недапушчальным, тым больш што гутарка ідзе пра непаўналетнюю, а яе апякун знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэтая сытуацыя ставіць пад сумнеў бясьпеку іншых дзяцей, якія накіроўваюцца ў аздараўленчых мэтах у ЗША. У зьвязку з гэтым мы працягваем узаемадзеяньне са Злучанымі Штатамі, каб урэгуляваць пытаньне вяртаньня на радзіму непаўналетняй грамадзянкі Рэспублікі Беларусь і спадзяемся на далейшае садзейнічаньне з боку Дзярждэпартамэнту, уладаў штату Каліфорнія ды іншых кампэтэнтных органаў ЗША дзеля вырашэньня гэтага пытаньня”.
Група з 24 чалавек дагэтуль знаходзіцца ў ЗША. Паколькі вылет быў адкладзены, узьніклі тэхнічныя цяжкасьці з тым, каб забясьпечыць усіх пасадачнымі месцамі на адзін рэйс. У МЗС паведамілі, што цягам сутак дзеці вярнуцца на радзіму. Што ж тычыцца вяртаньня Тані Казыры ў Барысаў, тут яснасьці пакуль няма.