Ад 1999 году Юры Падабед кіраваў менскім атрадам міліцыі асобага прызначэньня (АМАП), а ад 2005 году колькасьць байцоў АМАП павялічылі да колькасьці палка. З таго часу ў Менску на разгон вулічных акцыяў улады накіроўвалі полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.
Юры Падабед папоўніў сьпіс “невыязных” у краіны Эўразьвязу і ЗША за жорсткія разгоны акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму ў 2004 годзе. У 2006 годзе ўлады ўзнагародзілі яго ордэнам “За службу Радзіме”.
Юры Падабед цяпер знаходзіцца ў шпіталі МУС, бо мае шэраг праблемаў са здароўем. Ягоным пераемнікам стаў Юры Караеў.