Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаў: Працягваюць дапытваць актывістаў у справе выбуху ў Менску


Крычаўскага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Няроўнага сёньня ўвечары дапытаў у справе выбуху ў Менску 4 ліпеня ўпаўнаважаны крычаўскага аддзелу крымінанальнага вышуку Дзьмітры Сідарэнка.

Паводле Сяргея Няроўнага, міліцыянт, каб сустрэцца, папярэдне патэлефанаваў на ягоны мабільны тэлефон. Гутарка зь міліцыянтам адбывалася ля пад’езда ягонага дому і доўжылася каля дзесяці хвілінаў.

“Акрамя пытаньняў, - кажа спадар Няроўны, - дзе я быў 3 і 4 чацьвёртага ліпеня, міліцыянт цікавіўся маім меркаваньнем адносна таго, хто й навошта арганізаваў выбух у Менску.

Міліцыянт таксама прасіў, каб нехта пацьвердзіў, што я 3 і 4 ліпеня знаходзіўся ў Крычаве. Гэта пацьвердзіла мая жонка. Акрамя таго ён прасіў, каб я свае меркаваньні выклаў пісьмова. Я адмовіўся, а ён не настойваў. Міліцыянт адмовіў адказваць на маё пытаньне чаму ён прыйшоў менавіта да мяне. На разьвітаньне я сказаў што буду тлумачыць яго візыт як спробу націснуць на мяне як прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ініцыятыўную групу якога сёньня зарэгістравалі”, - паведаміў Сяргей Няроўны.

Паводле спадара Няроўнага, гэты міліцыянт з той самай мэтай сёньня сустракаўся і з крычаўскім актывістам партыі БНФ Уладзімерам Кудраўцавым.

На Магілёўшчыне ў справе выбуху ў Менску ўжо дапытвалі клімавіцкага журналіста Сяргея Аржанцава, ягонага калегу з Чэрыкава Сямёна Панізоўцава, а таксама магілёўскага актывіста партыі БНФ Зьмітра Салаўёва й праваабаронцу Зьмітра Антончыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG