Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Богдан і Антон Койпіш на волі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня пасьля 11-й раніцы з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Менску на вуліцы Акрэсьціна вызвалілі актывістаў БНФ Антона Койпіша і Ільлю Богдана.

Яны былі затрыманы на 10 сутак як падазраваныя ў крымінальнай справе аб выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня. Ім ня выставілі абвінавачаньняў.

21-гадовы Ільля Богдан і 22-гадовы Антон Койпіш выйшлі разам з ізалятару. У гэты час з закратаванага акна ізалятару на вуліцы Акрэсьціна нехта гучна выкрыкнуў вітаньне вызваленым актывістам і памахаў рукой. Ільля Богдан расказаў, што апошнія суткі сядзеў у адной камэры з Антонам Койпішам:

«Я думаю, такіх, як мы, было чалавек сто. Напрыканцы ўсіх людзей, якія сядзелі па гэтай крымінальнай справе як падазраваныя, называлі палітычнымі. Сядзелі і студэнты, і людзі, у якіх былі некалі нейкія правапарушэньні. Гэта быў хапун, і складана сказаць, на што ён быў разьлічаны. Гэта вялікая шматхадоўка і, я думаю, яна будзе яшчэ цягнуцца доўгі час».

Ільля расказаў, што супрацоўнікі КДБ затрымалі яго ўвечары ў раёне Акадэміі навук і павезьлі дадому, дзе зрабілі ператрус. Забралі скоч, фольгу, налепкі, улёткі, вадкасьць для мыцьця пліткі, а таксама сыстэмны блёк кампутара. У сьледчым аддзяленьні Ільля адмовіўся даваць паказаньні. Ён правёў больш за суткі ў так званым “стакане” у пастарунку. Хлопцы амаль бязвылазна знаходзіліся ў камэры ізалятару, іх выводзілі толькі на экспэртызу крыві і для азнаямленьня зь велізарнай тэчкай экспэртызаў па справе аб выбуху. Паводле Антона, ён заўважыў, што да яго з гэтай тэчкай азнаёміліся 25 чалавек. Ільля расказаў:

«Я сядзеў у дзьвюх камэрах, і там таксама былі «падрыўнікі», людзі, якія калісьці былі крымінальнымі аўтарытэтамі. І абурэньне было страшэннае, што гэты прэцэдэнт ёсьць сьведчаньнем таго, што ўлады зараз “абкатваюць” новы мэтад затрыманьня як апазыцыі, так і простых грамадзянаў. Адкрываючы крымінальную справу, да простага чалавека можна прыйсьці дадому, знайсьці і скоч, які фігуруе ў гэтай крымінальнай справе, і фольгу алюміневую».

Антон Койпіш быў таксама затрыманы 10 ліпеня. Ён знаходзіўся дома, калі прыехалі супрацоўнікі КДБ, учынілі ператрус, забралі сыстэмны блёк кампутара. Калі Антон адмовіўся яго несьці, то сьледчы КДБ арыштаваў яго на трое сутак. А потым яго папярэдзілі, што арыштуюць на 10. Допыт Антона працягваўся каля трох гадзінаў, бо ён запатрабаваў, каб сьледчы вёў запісы на беларускай мове.

«У камэры вельмі душна. Камэра на 19-20 квадратных мэтраў. Там было пяць чалавек. Спачатку там закідвалі ўсялякіх крымінальнікаў, потым пачалі закідваць “тэрарыстаў”. Мы спалі на голых дошках не распранаючыся цалкам ці часткова распранаючыся, каб падкласьці вопратку пад сябе.

Я ня ведаю, колькі было затрыманых. Але я разумею, што гэта дзесяткі, зь якіапазыцыянэры – меншасьць».

Першыя хвіліны на волі

Ільля Богдан

Пастанова аб вызваленьні з ізалятару


Ільля Богдан сустрэў свой дзень народзінаў у ізалятары. Ён дэманструе майку, якую яму перадалі сябры ў дзень нараджэньня

Антона Койпіша сустрэў каля ізалятару бацька

Антон Койпіш пасьля 10-суткавага затрыманьня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG