Са сьледчага ізалятара КДБ, так званай “амэрыканкі”, выпусьцілі Сержука Высоцкага, Паўла Кур’яновіча і Аляксандра Сергіенку. Яны былі затрыманыя 10 ліпеня супрацоўнікамі КДБ з падазрэньня ў датычнасьці да выбуху падчас канцэрту 4 ліпеня.
Лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі апавёў, што яго пратрымалі ў адзіночнай камэры ізалятару КДБ двое сутак. Сюды ён патрапіў 10 ліпеня пасьля ператрусу, які супрацоўнікі КДБ учынілі на кватэры ягонай жонкі. Апытаньне цягнулася да 11-й вечара. Яму аб’явілі пра затрыманьне ў якасьці падазраванага па справе выбуху. Аднак допыт быў праведзены ўжо на наступны дзень, бо спадар Высоцкі запатрабаваў свайго адваката – Паўла Сапелку:
“У яго прысутнасьці я заявіў, што ня буду адказваць ні на якія пытаньні ў кантэксьце маёй палітычнай дзейнасьці, маіх палітычных поглядаў, бо гэта ня мае ніякага дачыненьня да справы. Я апавёў усё ў дэталях фактычна па гадзінах, дзе я знаходзіўся. І змог даказаць, што ў мяне “жалезнае алібі”, і я ні ў якім выпадку ня мог быць задзейнічаны. Я заявіў, што беларускія патрыятычныя арганізацыі да гэтага ня маюць ніякага дачыненьня. Ніводзін чалавек, які змагаецца за свой народ, за высокія, сьвятыя ідэалы, ня будзе дзейнічаць такім чынам, каб пацярпелі нявінныя людзі. Я сказаў: тое, што я затрыманы па гэтай справе – гэта подлая і мярзотная правакацыя”.
Сержука Высоцкага зьмясьцілі ў адзіночную камэру, дзе ён правёў каля двух сутак. Ахоўнікі кожныя дзесяць хвілін заглядвалі ў камэру і казалі міжсобку, што “тут сядзіць тэрарыст”. Сяржук Высоцкі апавёў, што ў яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе, аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва.У панядзелак абяцалі вярнуць мабільны тэлефон.
У гэты ж дзень з “амэрыканкі” выпусьцілі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” 18-гадовага Паўла Кур’яновіча. Яго таксама затрымалі 10 ліпеня ў інтэрнаце, дзе ён жыве разам з маці. Чацьвёра супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус:
“Адразу адно зь першых пытаньняў было:”Вы зьяўляецеся сябрам незарэгістраванай моладзевай радыкальнай групоўкі “Джынс?” Вось такім тонам запыталіся. Нічога не знайшлі, потым сказалі, што я падазраваны ў справе аб выбухах 3-4 ліпеня, і каб я праехаў зь імі. На якіх падставах я падазраваны, яны не патлумачылі. На невядома якіх падставах адвезьлі ў КДБ. Там быў допыт і пасадзілі ў “амэрыканку”, дзе пратрымалі двое сутак. Насамрэч затрыманьне незаконнае атрымліваецца”.
Павал Кур’яновіч кажа, што пад час выбуху знаходзіўся ў іншым раёне гораду, што пацьвердзілі ягоныя сябры. Ён мяркуе, што затрыманьнем актывістаў улады спрабуюць “зьбіць кампанію байкоту выбараў”.
З трэцім выпушчаным – Аляксандрам Сергіенкам – зьвязацца не ўдаецца: ягоны тэлефон не адказвае.
Такім чынам сярод затрыманых паводле падазрэньня ў дачыннасьці да выбуху 4 ліпеня застаюцца сем чалавек: Віктар Ляшчынскі, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак, Антон Койпіш, Ільля Богдан і Тацяна Пікун. Па тэрмінах іх могуць трымаць да дзесяці сутак.
Адвакат Павал Сапелка сказаў, што затрыманьні беспадастаўныя. Ён мяркуе, што аб’ём неабходных мерапрыемстваў можна было выканаць без затрыманьня людзей, пра дачыненьне якіх да справы няма і намёку.
Учора спадар Сапелка меў сустрэчу з моладзевым актывістам партыі БНФ Ільлём Богданам, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна:
“Ён прасядзеў суткі ва ўмовах так званага “стакана” ў памяшканьні дзяжурнай часткі з незразумелым пахам, без усялякіх санітарных умоваў, без харчаваньня. У мяне проста няма слоў, я ўсё гэта буду пісаць у скарзе”.

Ніводзін чалавек, які змагаецца за свой народ, ня будзе дзейнічаць такім чынам, каб пацярпелі нявінныя людзі.

Вы зьяўляецеся сябрам радыкальнай групоўкі “Джынс?”