Чаму абвешчана, што сьледзтва вядзе міліцыя, а ўсе затрыманьні праводзіла КДБ?
“Чаму абвешчана, што сьледзтва вядзе міліцыя, а ўсе затрыманьні праводзіла КДБ? Чаму міліцыя ніяк не камэнтуе сьледзтва, а з КДБ заяўляюць пра магчымую датычнасьць затрыманых да “дэструктыўных арганізацый”? Вядома, што “Белы легіён” займаўся фізычным выхаваньнем моладзі, але чаму тады сьледчых не цікавяць актывісты БРСМ, якія таксама фізычна мацнелі ў летніках?”— задавала пытаньні Ніна Шыдлоўская, жонка Міраслава Лазоўскага, былога актывіста “Белага легіёну”. Паводле Ніны Шыдлоўскай, спэцслужбы ня могуць знайсьці рэальных тэрарыстаў, а апазыцыянэраў хапаюць дзеля “справаздачы”.
“Мы заўважаем прысутнасьць паліцэйскай дзяржавы, якая можа змагацца з палітычнымі супернікамі, але не ўмее змагацца з рэальнымі тэрарыстамі. Міліцыя выбрала такі варыянт сьледзтва, які набірае рысы палітычнага тэрору”, – заявіў віцэ-прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.
Другі вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч заўважыў:
Затрымаць можна толькі на падставе падазрэньняў у злачынстве
“Відавочна, што сьледзтва чамусьці цікавіць толькі вэрсія пра датычнасьць да выбуху палітычнай апазыцыі, усе астатнія вэрсіі не гучаць ўвогуле. Афіцыйна пра затрыманьні кажуць, што нібыта гэта толькі праверка. Мне як прафэсійнаму юрысту такое тлумачэньне невядомае. Затрымаць можна толькі на падставе падазрэньняў у злачынстве, але праўду пра такія пастановы людзям не кажуць”.
Паліна Кур’яновіч, сястра затрыманага 10-га ліпеня актывіста Паўла Кур’яновіча, заявіла пра недавер сьледзтву і запатрабавала прыцягнуць да расьсьледаваньня незалежных міжнародных экспэртаў.
Жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская і праваабаронца Алесь Бяляцкі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч
Сястра затрыманага Паўла Кур'яновіча Паліна