“Сьледчы цікавіўся, ці быў я трэцяга ліпеня ў Менску, з кім туды езьдзіў і адкуль даведаўся пра выбух. Я адказаў, што ў Менску быў на сойме партыі БНФ і адразу па справах зьехаў у Кіеў. Пра выбух даведаўся з інтэрнэту”, — паведаміў “Свабодзе” адразу ж пасьля допыту ў КДБ Зьміцер Салаўёў.
Паводле Салаўёва, сьледчы цікавіўся й тым, дзе цяпер знаходзіцца старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Зь ім Салаўёў разам езьдзіў на сойм.
Жонка Кастусёва Ларыса паведаміла “Свабодзе”, што ўчора нехта некалькі разоў тэлефанаваў і пытаўся мужа. На просьбу назвацца невядомы адразу клаў слухаўку.