Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі Рамана Менцюка


Беларускія і расейскія праваахоўныя органы затрымалі ў Маскве Рамана Менцюка, які зьяўляецца вінаватым у дарожным здарэньні на трасе Менск—Мікашэвічы, калі ДАІ выставіла так званы “жывы шчыт”.


Затрыманая таксама жонка Менцюка Вольга. Цяпер ідзе падрыхтоўка дакумэнтаў для выдачы іх праваахоўным органам Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

2 сакавіка п’яны Раман Мянцюк кіраваў машынай на хуткасьці 160 кілямэтраў і быў спынены “жывым шчытом”, арганізаваным ДАІ. Пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі “жывы шчыт”, засуджаныя да двух гадоў зьняволеньня ўмоўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG