Усе 14 апошніх гадоў ён быў адной з самых уплывовых, калі ня самай ўплывовай пасьля кіраўніка дзяржавы, постацьцю ў беларускай уласнай сыстэме: ягоны ўплыў падарожнічаў разам зь ім па тых пасадах, якія ён займаў, быў у Радзе бясьпекі – Рада была ключавым элемэнтам прыняцьця рашэньняў, стаў генэральным пракурорам – пракуратура зрабілася галоўным інструмэнтам дзяржаўнай палітыкі.
Праўда, ужо недзе летась ў каляўладных калідорах пайшлі чуткі пра тое, што Шэйман надзвычай аслаблены, што ён прайграе апаратную бойку з маладым пакаленьнем атачэньня прэзыдэнта.
Ня выключана, што цяперашняя яго адстаўка – фінал гэтай бойкі. Наўрад ці плённа разважаць, якую з вэрсіяў выбуху 4 ліпеня пацьвярджае гэтая адстаўка. Адразу пасьля выбуху выказвалася меркаваньне, што ён быў зроблены, каб дыксрэдытаваць кіраўніка МУС Уладзімера Навумава, які апэратыўна арганізоўваў бясьпеку на сьвяткаваньні. Але міністар застаўся на пасадзе, як застаўся на пасадзе і шэф КДБ Юры Жадобін. А пацярпеў сакратар Рады бясьпекі, які калі і меў дачыненьне да бясьпекі на сьвяце, то хіба што ў самым агульным пляне.
Вэрсію пра тое, што выбух арганізавала сама ўлада, адстаўкі Шэймана і Нявыгласа хутчэй не пацьвярджаюць: зрабіць такое, каб атрымаць падставы, з аднаго боку душыць апазыцыю, а з другога – правесьці кадравую чыстку на самым высокім версе, ну ня будзем перабольшваць здольнасьць ўлады гуляць у такія складаныя і шматмэтавыя гульні. Хутчэй за ўсё выбух стаў проста добрай нагодай, каб паставіць кропку ў зацяжной апаратнай бойцы: Шэйман павінен быў сысьці, і знайшлася для гэтага абсалютна легітымная і зразумелая падстава.
Што тычыцца ягонага таварыша па няшчасьці Генадзя Нявыгласа, то варта адзначыць, што апошні – калі займаў пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі – то губляўся на тле сваёй энэргічнай намесьніцы Натальлі Пяткевіч. Яна рыхтавала законы, яны рабіла адказныя палітычныя заявы ад імя дзяржавы, яна сустракалася з замежнымі перамоўшчыкамі, а Нявыгласа было не чутно і ня бачна.
Але фармальна пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай канцылярыі займаў менавіта ён, як чалавек Шэймана. А зараз ня будзе. Па той жа прычыне, хаця, як сказаў на ўчорашняй нарадзе сам Лукашэнка, Нявыглас нёс адказнасьць адно за палітычны бок сьвяткаваньня.
Трэба будзе паглядзець, хто зойме вызваленыя ў выніку сёньняшніх адставак пасады. Калі гэта будзе тая ж Пяткевіч ці нехта іншы з, так бы мовіць, “младалукашэнкаўцаў”, то вэрсія аб тым, што выбух стаў проста нагодай для апошняй фазы апаратнай бітвы, стане яшчэ больш праўдападобнай.
Тут варта адзначыць і агульную палітычную тактыку, якую абрала ўлада ў асьвятленьні і дзеяньнях пасьля выбуху. Новасьпечаны галоўны ідэоляг адміністрацыі, таксама “младалукашэнкавец” Усевалад Янчэўскі з замілаваньнем паведаміў публіцы словы Лукашэнкі, сказаныя там нібыта ў першыя хвіліны пасьля выбуху:”Нічога не хаваць”. І сапраўды, інфармаваньне грамадзтва пра тое, што ж адбылося, як ідзе сьледзтва, гэтым разам аказалася значна лепшым, чым звычайна пры такіх значных падзеях. У гэтым сэнсе і адстаўкі ўпісваюцца ў гэтую рэакцыю, набліжаную да цывілізаванай – здарылася такое, прапусьцілі, грамадзтву трэба прадставіць вінаватых і пакараць іх.
Можна прыгадаць, што калі здарылася цісканіна на Нямізе, шэраг чыноўнікаў, у тым ліку і тагачасны старшыня Менгарвыканкаму Ярмошын, самі падалі ў адстаўку. Лукашэнка тады не прыняў ніводнай адстаўкі і нікога ня звольніў, хаця тады 50 чалавек загінула. Зараз, хаця дзякаваць Богу, ніхто не загінуў, адстаўкі адбыліся, прычым самыя гучныя з тых, якія толькі можна было сабе ўявіць.
Хаця казаць, што ў апаратнай бойцы пастаўленая кропка, мабыць ня варта. Шэйман быў побач з Лукашэнкам заўсёды, пару гадоў таму кіраўнік дзяржавы казаў, што такіх людзей, як Шэйман і Паўлічэнка, ён ня здасьць ніколі. Сёньняшняя адстаўка Шэймана, мякка кажучы, не пачэсная, гэтым словам вонкава супярэчыць, але невядома, куды сыходзіць Шэйман з пасада сакратара Рады бясьпекі. Ня выключана, што і адразу, а хутчэй за ўсё праз пэўны час, калі рэха 4 ліпеня згасьне, ён апынецца на нейкай важнай пасадзе, якую зробіць яшчэ больш важнай.
Аўтарытарныя ўладары (ды і не аўтарытарныя таксама), заўсёды імкнуцца падтрымліваць балянс груповак у сваім атачэньні. Але ўяўляецца малаімаверным, што Віктар Шэйман калі-небудзь верне сабе тое значэньне і ўплыў, якія меў калісьці. Менавіта ён сядзеў у машыне побач з Лукашэнкам у часе Лёзьненскага інцыдэнту, калі быў нібыта зьдзейсьнены тэракт супраць кандыдата ў прэзыдэнты. І таксама тэракт, а можа і не тэракт, зроблены праз 14 гадоў, адпраўляе яго ў палітычны нябыт.
Але, можа, не назаўсёды...