Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрсія выбуху: маладыя радыкалы- апазыцыянеры


Экспэрт у галіне тэрарызму Аляксандар Ціханскі прапаноўвае вэрсію "нью-нарадавольцаў". Ён лічыць, што да тэракту можа мець дачыненьне "моладзь з апазыцыі".

“І паводле даты, і па прывязцы да месца выбуху я б назваў гэта тэрарыстычным актам,” – заявіў у інтэрвію Інтэрфаксу Аляксандар Ціханскі, якога агенцтва называе “экспэртам ў галіне бясьпекі і тэрарызму”.

Адказваючы на пытаньне, хто можа стаяць за гэтым выбухам, ён прапанаваў вэрсію “нью-народавольцаў”. “Зараз у нас у апазыцыі назіраецца рэзкі разрыў паміж фармальнымі лідэрамі і радыкальна настроенай групоўкай моладзі, якая іх не ўспрымае. Нейкі максымалізм, памножаны на амбіцыі, можа прывесьці да такіх наступстваў,” – выказаў меркаваньне суразмоўца агенцтва.

Ён таксама адзначыў, што “наступствы такіх дзеяньняў выгадныя ЗША, якія нічога не дамагліся ў Беларусі эканамічнымі мэтадамі”. “Гэта магло быць зроблена праз другія, трэція спэцслужбы, але гэта ў іх інтарэсах – парушыць стабільнасьць у Беларусі,” – дадаў Аляксандар Ціханскі.

Ён выказаў катэгарычную нязгоду з аналёгіямі паміж менскім выбухам і выбухамі, якія прагучалі ў Віцебску ў 2005 годзе. “Віцебскі выбух адбыўся без прывязкі да падзеі, на прыпынку транспарту, пры невялікай колькасьці людзей. Там – сапраўды хуліганства. Тут карціна зусім іншая,” – сказаў спадар Аляксандар Ціханскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG