Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму правалілася тэставаньне?


Сёлета шмат абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставаньне. Мінадукацыі вымушана было тэрмінова перагледзець шкалу балаў. У чым прычына: кепскія веды ці складаныя тэсты?

2 ліпеня завяршаецца цэнтралізаванае тэставаньне абітурыентаў. Першыя вынікі кампаніі несуцяшальныя. Па расейскай мове 41,7% абітурыентаў набралі менш за 20 балаў, па беларускай — 27%, больш за 30% фактычна правалілі матэматыку.

Дзяржаўная камісія вымушана была яшчэ ў ходзе ЦТ перагледзець так званую шкалу балаў. Цяпер кожны прадмет будзе ацэньвацца сваёй мінімальнай шкалой. Мінімальная шкала — гэта мінімальны бал, на які напісалі 10% абітурыентаў.

Па беларускай і расейскай мовах сёлета мінімальная шкала вызначана ў 13 балаў. Гэта далёка ад тых 100 балаў, якія тэарэтычна можа набраць удзельнік тэставаньня.

Нэгатыўныя вынікі кампаніі тэставаньня выкрываюць ягоныя недахопы.

Прынцып тэставаньня

Абітурыенты, якія не набралі неабходную колькасьць балаў на цэнтралізаваным тэставаньні, пазбаўляюцца права ўдзелу ў конкурсе на паступленьне ў ВНУ.

ВНУ сёлета ня будуць праводзіць уласных тэст-іспытаў, акрамя такіх прадметаў, як творчасьць, фізычная культура, беларуская і расейская літаратура.

У ВНУ сельскагаспадарчага профілю на завочную і вячэрнюю форму навучаньня абітурыенты маюць права як прадставіць сэртыфікаты ЦТ, гэтак і здаваць усе уступныя іспыты ў ВНУ.

Цэнтралізаванае тэставаньне праводзіцца ў Беларусі ад 2000 году.



Тэставаньне выявіла заняпад школы?

Цэнтралізаванае тэставаньне праводзіцца ў Беларусі ўжо трэці год. Сёлета выпускнік мог выбраць толькі тры прадметы, па якіх здаваць тэст. Да гэтага дадаецца сярэдні бал атэстата, і агульную суму балаў ён падае ў прыёмную камісію на пэўны факультэт. Мінімальная шкала сёлета была вызначана ў 20 балаў. Вынікі цэнтралізаванага тэставаньня прывялі ў шок ня толькі саміх абітурыентаў і іх бацькоў, але і чыноўнікаў ад адукацыі, настаўнікаў.

Навошта ў тэстах былі пытаньні-пасткі?

“Мяркую, таму, што было шмат пытаньняў-пастак, якія вымагалі часу, каб проста іх зразумець. У выніку некаторым не хапіла часу, і яны дапісвалі тэст у апошнія хвіліны, безь пераправеркі. І ўвогуле тэст быў складзены гэтак, што без рэпэтытара да яго не падрыхтуесься”.

А. Лозка: “Непатрэбныя зьмены дзеля зьменаў”

“Многа хібаў, ёсьць заданьні, на якія магчымыя два адказы... Тэставаньне не заўсёды адлюстроўвае ўзровень ведаў абітурыента. Калі браць тых, хто паступае на філялёгію, якіх мы пазьней вучым, то сярод іх часам бываюць такія непісьменныя... Магчыма трэба даваць пісьмовыя заданьні, а не прапускаць усё праз кампутар”.

У.Мацкевіч: "У наступныя 2 гады з тэставаньнем будзе яшчэ горш"

“Думаю, што ў наступныя два гады усё будзе значна складаней. Тады будзе блытаніна з праграмамі ў сувязі са скасаваньнем 12-годкі. У некаторых школах прапушчаныя цэлыя клясы і скасаваныя пэўныя курсы... Гэта будзе трагедыя дзяцей, якая запраграмаваная памылкамі кіраўніцтва Мінадукацыі”.

Ці можна знайсьці тэсты ў інтэрнэце?


Газэта “Комсомольская правда в Беларуси” паведаміла, што ў рэдакцыю патрапілі заданьні з тэстаў па матэматыцы і фізыцы напярэдадні цэнтралізаванага тэставаньня па гэтых прадметах.

Абітурыенты, якія мелі да іх доступ, выказалі перакананьне, што “пірацкія копіі” тэстаў супалі з тымі, якія пазьней былі на ЦТ. Чытачы газэты пацьвердзілі шматлікія супадзеньні. Прынамсі тыя, хто меў доступ да “пірацкіх тэстаў” ведалі алгарытм рашэньня задач на ЦТ.

Многія задачы перад тэставаньнем можна было пачытаць на сайце www.onliner.by

Навацыі тэставаньня 2008 году:

  • Сэртыфікаты тэставаньня атрымаюць толькі тыя абітурыенты, якія атрымалі станоўчы вынік тэстаў
  • За ўдзел у тэставаньні спаганялася плата – 10 тыс. рублёў за адзін прадмет
  • Для большасьці ВНУ цэнтралізаванае тэставаньне стала адзінай формай уступных іспытаў

Чаму шмат абітурыентаў правалілі тэставаньне?

“Мы, настаўнікі, не чакалі надта высокіх вынікаў. Але каб настолькі кепска... А зь іншага боку, чаго было чакаць? Гадзіны на вывучэньне моваў усё скарачаюцца: калі ў 5—6 клясах яшчэ па 3 гадзіны на тыдзень, у 10—11 — па адной гадзіне. Гэта мізэр. На замацаваньне матэрыялу часу амаль няма. Веды ў вучняў павярхоўныя. Вось таму такі і вынік”.

Тэставаньне ў 2007 годзе:

  • Удзельнічалі: 195 тыс. чалавек
  • Мінімальны бал: 15
  • Вынікі: мінімальнага балу не набралі 8 % удзельнікаў

ЦТ здало 172000 абітурыентаў

У Дзяржкамсіі па кантролі за ўступнымі іспытамі заявілі, што цэнтралізаванае тэставаньне прайшло сёлета арганізавана і спакойна. У ім прыняло ўдзел каля 172 тысяч абітурыентаў, што склала 96 працэнтаў ад тых, хто зарэгістраваўся, скаргаў з боку ягоных удзельнікаў і бацькоў практычна не было.

У 2008г. зарэгістравана для ўдзелу ў тэстах:

агулам – 176 тыс.

- матэматыка –110 тыс.

- расейская мова – 107 тыс.

- беларуская мова – 69 тыс.

- фізыка – 49 тыс.

- біялёгія – 35 тыс.

- ангельская мова – 30 тыс.

- гісторыя Беларусі – 29 тыс.

- хімія – 17.5 тыс.

- “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” – 12 тыс.

- гішпанская мова – 496
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG