Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю


Сёньня а 16-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску мае пачацца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Франака Вячорку выключылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ ў лютым гэтага году. Падставай для адлічэньня былі несправядлівыя, на думку актывіста, нездавальняючыя адзнакі, пацьверджаныя адмысловай камісіяй. У судовай позьве Франака Вячоркі адказчыкам пазначаны Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт. Але на прысутнасьць рэктара БДУ Васіля Стражава сп.Вячорка не разьлічвае:
“Спадзявацца на прыход самога Стражава не выпадае. На аб’ектыўнасьць і справядлівасьць суда спадзявацца таксама не прыходзіцца. Абараняць унівэрсытэт заўтра будуць юрысконсульты БДУ, якія ня вельмі ў курсе справы і ўпершыню, відаць, будуць прымаць удзел у такім адукацыйна-палітычным судовым паседжаньні. Спадзяюся скарыстаць заўтрашняе паседжаньне як трыбуну – каб запрасіць выказацца тых выкладчыкаў БДУ, якія ведаюць, як насамрэч выглядала маё выключэньне”.

У прыёмнай Васіля Стражава мне не адказалі, ці мае намер рэктар БДУ прысутнічаць на судзе.

Прыёмная: “Усе СМІ ў нас спачатку мусяць зьвязацца з прэс-службай. Так што званіце спачатку туды”.

Прэс-служба таксама не была падрыхтаваная да пытаньня.

Прэс-служба БДУ: “Я ня ведаю ні пра які суд”.

Карэспандэнтка: “Тады вынікае пытаньне: я званю ў прыёмную да Васіля Стражава, мне кажуць: зьвяжыцеся спачатку з прэс-службай”...

Прэс-служба БДУ: “Ну, таму што Вы, мусіць, прадставіліся Радыё Свабода, і таму яны падумалі, што нейкі тут... Наконт суда я ня ведаю. Які суд? Сапраўды нічога ня ведаю”...
Лічу, што мне трэба заставацца ў Беларусі і даваць прыклад іншай моладзі, якая прымае рашэньне – застацца ці зьехаць.

Цягам апошніх гадоў з палітычных прычынаў беларускія ВНУ выключылі дзясяткі студэнтаў. Эўропа гатовая аказаць падтрымку і прапануе навучальныя месцы ў сваіх унівэрсытэтах. На дадзены момант працягваецца трэці набор на стыпэндыяльную праграму Кастуся Каліноўскага ў Польшчы. Шмат хто з адлічаных за актыўную грамадзянскую пазыцыю ў Беларусі дамагаюцца добрых вынікаў на новым месцы вучобы. Адзін зь нядаўніх прыкладаў – летась адлічаны з чацьвёртага курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрась Алейнік. Фармальна адлічылі за прагулы, якія назьбіраліся ў Алейніка за паўгодзьдзе. Варта адзначыць: Юрась хадзіў у выдатніках, папярэднюю сэсію здаў зь сярэднім балам 9.0. На ягоны погляд, прычынай выключэньня была ініцыяваная ім кампанія збору подпісаў сярод студэнтаў Акадэміі кіраваньня супраць скасаваньня ільготаў. Сёньня Юрась займаецца ў прэстыжным Дзяржаўным унівэрсытэце “Вышэйшая школа эканомікі” ў Маскве. Апякуецца студэнтам кіраўнік Савету замежнай і абароннай палітыкі Расеі Сяргей Караганаў, дэкан факультэту ўсясьветнай эканомікі і міжнароднай палітыкі, дзе навучаецца Алейнік.

Але Франак Вячорка мяркуе атрымаць вышэйшую адукацыю, не пакідаючы радзіму:

“Праз суд ці праз звычайную працэдуру аднаўленьня зьбіраюся вярнуцца на факультэт журналістыкі. Але, ня маючы пэўнасьці наконт адукацыі там, буду спрабаваць паралельна паступаць на завочнае аддзяленьне Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту. Што тычыцца выезду за мяжу, то гэта не па мне. Я лічу, што мне трэба заставацца ў Беларусі і даваць прыклад іншай моладзі, якая прымае рашэньне – застацца ці зьехаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG