У ім, у прыватнасьці, вызначаюцца новыя нормы напісаньня зь вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, а таксама пасадаў, званьняў і тытулаў. Зь вялікай літары будуць пісацца словы “прэзыдэнт”, “прэм’ер-міністар”, “канстытуцыйны суд”.
Будзе зьмененае і напісаньне некаторых слоў замежнага паходжаньня. Напрыклад, замест цяперашняга варыянту афіцыйнага правапісу “камп’ютэр” будзе “камп’ютар”, замест “пэйджэр” — “пэйджар”.
Таксама ўносяцца зьмены ў напісаньне складанаскарочаных словаў, якія прыйшлі ў беларускую мову ў часы сацыялізму. “Прафкомы”, “абкомы”, “гаркомы”, “газпромы” стануць “прафкамамі”, “абкамамі”, “гаркамамі”, “газпрамамі”.
Трэба зазначыць, што праект закону не друкаваўся ў сродках масавай інфармацыі. Шырокага абмеркаваньня зьменаў, прапанаваных у правапіс, не было ні сярод грамадзкасьці, ні нават сярод спэцыялістаў.
Прадстаўляючы праект закону “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” Палаце прадстаўнікоў, старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімер Здановіч зазначыў:
“Правілы сталі больш беларускімі, патрыятычнымі і мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых — ваенізаваных і палітызаваных”.