Яны вызначылі мэтады далейшай барацьбы і вырашылі запрасіць на сустрэчу дэпутатаў.
Каб змагацца за свае правы, ініцыятыўныя жыхары дома адчынілі свой сайт у інтэрнэце – gamarnika.org. Пра гэта на сходзе паведаміў адзін з жыхароў Глеб Рубанаў:
“Гэта таксама прыватная ініцыятыва. Проста ўжо насьпела неабходнасьць зьбіраць усю інфармацыю ў адным месцы і каб быў да яе лёгкі доступ, бо калі ў аднаго ёсьць адны адпіскі, у іншага – іншыя, нехта валодае яшчэ нейкімі кавалкамі і трэба ўсё гэта разам зьбіраць, і таму мы зрабілі гэты сайт. Сайт, дарэчы, з адкрытай публікацыяй”.
Сходу не перашкодзілі нават залева з навальніцай. Жыхары кажуць, што ў генэральным горадабудаўнічым пляне гэтага будынку няма. І калі ён зьявіцца на месцы дзіцячай пляцоўкі, то ён перакрые доступ сьвежага паветра.
Абураныя жыхары вырашылі накіраваць пяць новых калектыўных лістоў ва ўладныя структуры, у тым ліку ў пракуратуру і камітэт дзяржкантролю. Яны цьвердзяць, што разьвязанае будаўніцтва пачалося без абмеркаваньня з жыхарамі і вядзецца з шэрагам парушэньняў. І патрабуюць доступу да ўсіх дакумэнтаў, правядзеньня паўторнай экспэртызы. У лістах гаворыцца, што нібыта ідзе будаўніцтва дома павышанай камфортнасьці, але зямля адводзілася без аўкцыёну. Адна з жыхарак дома сказала:
“Я ніколі не была ў апазыцыі. Вось 60 гадоў пражыла, я была законапаслухмяным грамадзянінам. Я сутыкаюся з такім абурэньнем, што я не магу. Гэта падобна на фашызм. З 10-га дома, пад’езд 17, я гляджу на гэтую гару разрытую, стаяць гэтыя ўстаноўкі з гэтымі буравымі стрыжнямі, і гэта, здаецца, што фашысты прыйшлі да нас. Мяне калоціць кожную раніцу, пражэктар сьвеціць цэлую ноч да раніцы, агароджа, сабака брэша”.
Жыхары абралі адказных па пад’ездах і вырашылі запрасіць на чарговы сход дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Менскага гарсавету Крука і Галабурду. Ад імя жыхароў да іх зьвярнуўся і першы намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка, які сёньня выступіў на сходзе. Ён згадаў, што раней, у 1992 годзе, Менгарвыканкам ужо прызнаваў будаўніцтва тут немагчымым (праўда, тады былі дэпутаты БНФ).
“БНФ вас абсалютна падтрымлівае. Я думаю, што трэба ня проста патрабаваць справаздачы Крука, бо канчаецца тэрмін. А яго прыходу сюды, на ваш сход. Ёсьць прэцэдэнты, калі людзі ў Беларусі ўсё ж маглі адбіцца і ад так званай “уплотнительной застройки”, і ад іншых сумнеўных зямельных праектаў. Там дзе людзі актыўныя, дзе дружна трымаюцца, там дзе яны калі-некалі выходзяць на вуліцы праводзячы і пікеты, і масавыя акцыі, улады ўсё ж такі адступаюць. Калі будзеце адчуваць, што не атрымліваецца, тады трэба думаць пра пікеты і іншыя формы, як цяпер модна казаць, візуалізацыі пратэсту. Тут я гатовы дапамагчы ўсім, што ў нашых сілах. Тут мы стаім за праўду”.
Жыхар Леў Радзівонаў, які шукаў праўды дасылаючы тэлеграму да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, яе не знайшоў і мяркуе, што цяпер толькі адно выйсьце:
“На падставе гэтых лістоў атрымоўваецца, як мая бабуля казала, служка – служцы, а пану – трасцы. І нам застаецца сёньня адно – зьвярнуцца ў інстанцыю па правах чалавека”.