Плэнэр з сэрыі “Легенда з пяску” быў наладжаны ля падножжа ўзгорка, дзе на ахвяраваньні рымска-каталіцкай абшчыны сьвятога Яна Эвангеліста неўзабаве пачнецца будаўніцтва касьцёлу.
Скульптурная кампазыцыя атрымала назву “Малітва сьвятога Яна Эвангеліста”. На задуму Генадзя Лойкі, апякун вернікаў-каталікоў сьвяты Ян Эвангеліст, седзячы ля падножжа гары, будзе ўзносіць малітвы за месца, дзе зьявіцца храм. Ідэю ухваліў ксёндз каталіцкай парафіі Аляксандар.
Не абышлося без форс-мажору: у другой палове дня 22 чэрвеня ужо амаль гатовая скульптура часткова абрынулася. Гліняная фігура сьвятога ня вытрымала ўласнай вагі. Дагэтуль перарабляць зробленае давялося аднойчы -- у Наваградку разваліўся пясчаны Міндаўг.
У плэнэры ўзялі ўдзел выхаванцы Генадзя Лойкі з сярэдняй школы №185 з архітэктурна- мастацкім ухілам, дзе да нядаўняга часу працаваў скульптар.
Ад 2000 году Генадзь Лойка наладзіў восем творчых акцый пад шыльдай «Легенды зь пяску». У Заслаўі вынікам супольнай працы сталі ўвасобленыя з пяску Рагнеда і 12 апосталаў зь калекцыі Радзівілаў. У Магілёве -- Машэка, Наталка і крылаты леў. У Навагрудку -- Міндаўг і героі Адама Міцкевіча. Пад сьценамі Крэўскага замку -- закаваны князь Кейстут. На березе Сожу ў Гомелі -- Зьмяя. У часе перадапошняга плэнэру ў Горадні ўзьніклі праблемы з мясцовымі ўладамі і тэматычная акцыя «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» парйшла за рысай гораду на беразе Нёману.