Старажылы перажылі тры вайны. Тое, што адбылося ў другую сусьветную, стала, так бы мовіць, гістарычнай падставай для маёй вандроўкі. Непасрэднай жа — цырымонія адкрыцьця рэстаўраваных могілак соцень забітых тут габрэяў. Дзеля чаго жылі і працавалі ў Рубяжэвічах 15 студэнтаў і 4 выкладчыкі францысканскага каледжу “Siena College”, што ў штаце Нью-Ёрк. Каледж выступіў спонсарам праекту. Чаму выбралі менавіта Рубяжэвічы, я прашу расказаць прэзыдэнта міжнароднай арганізацыі “Voluntas”, дэкана факультэту мастацтвазнаўства Франкліна Шварца. Ён і прывёз маладых валянтэраў.
Шварц: “Пра могілкі мы даведаліся ад тых негабрэяў, што тут жывуць. Яны самастойна спрабавалі іх аднавіць і папрасілі нашай дапамогі. Могілкі настолькі заняпалі, што іх проста не відаць. У такім стане — да 120 помнікаў. Мы іх знайшлі і паставілі вэртыкальна. Як і тыя, што ляжалі на баку. Ачысьцілі ад непатрэбных расьлін, зарасьнікаў вакол. Дзе не было агароджы, яе ўсталявалі. За квіткі, каб даехаць сюды, плацілі самі студэнты. Яны не з багатых сем’яў і працавалі дадаткова, каб зарабіць грошы на вандроўку. Але аднадушна лічаць, што варта было прыехаць у Беларусь і ўсё ўбачыць. Беларусь была прыкладам. Пра цярпімасьць любяць гаварыць у іншых краінах. Але калі ты проста церпіш іншага — гэта зусім ня тое. У гэтай краіне людзі цэняць адзін аднаго, працуюць і жывуць побач. Гэта дазволіла ім існаваць разам больш за 600 год...”
Я пытаюся ў Франкліна Шварца, ці былі праблемы з уладамі, пакуль рэалізоваўся праект.
Шварц: “Не, з самага пачатку спрыялі. Узімку прыяжджалі да кіраўніцы адміністрацыі Рубяжэвічаў, і яна адгукалася на ўсе нашы прапановы. Я наведваю Беларусь 10 год і веру, што калі не надаваць палітычнага гучаньня працы, мы шмат чаго можам дасягнуць. Самае галоўнае — працаваць чыста, празрыста. Зараз любая канфрантацыя прынясе няшмат карысьці. І заўжды ёсьць людзі добрай волі з двух бакоў. Перакананы, што ў хуткім часе ўсё выправіцца...”
Тым ня менш містэр Шварц не дазволіў сустрэцца з валянтэрамі нават карэспандэнту амэрыканскай радыёстанцыі. Паводле яго словаў, мне, маўляў, “штосьці ня тое скажуць”. І ўсё-ткі нефармальныя сустрэчы адбываліся. Ідучы па цэнтральнай вуліцы, убачыў, як зь 10-літровай бутлі дзядуля шчодра разьліваў, а дзьве сталыя кабеты падносілі амэрыканцам шклянкі з каляровай вадкасьцю. Тыя ўхвальна “цокалі”. Гаспадар жа, 77-гадовы Мар’ян Рамейка, тлумачыў:
Мар’ян: “Каця, ідзі сюды! Яна добра разумее ангельскую мову, раскажаш, што за ягадкі. Гэта бярозавы сок. Сюды закідаецца корка апэльсіна ды ізюм для кіслаты. Пакаштуйце з кубачка! Давайце бутэльку — нальем!” (Сьмяецца.)
Побач са спадаром Рамейкам — яго сястра-блізьніца Яніна ды 75-гадовая былая настаўніца, спадарыня Ядвіга Пакалоўская. Для яе прыезд замежных гасьцей у нешматлікую вёску — яшчэ й адхланьне пасьля гора, што яе напаткала...
Пакалоўская: “Я інвалід па сэрцу — за 6 месяцаў сына пахавала. Пасьля сэрца бацькі ня вытрымала. Засталася адна. У вёсцы маладых амаль няма...”
Мар’ян: “Бальніца ёсьць, сельсавет, аптэка. Маюць кароўку, кабанчыка, соткі — усе выглядаюць во так во! Пэнсія 300 зь нечым...”
Пакалоўская: “А я 30 год у школе — 350 тысяч...”
Мар’ян: “Нашаму брату колькі ні дай грошай — малавата жонцы, назаўтра не атрымаеш 20 капеек на цыгарэты...” (Сьмяецца.)
Аднак калі закранаю тэму ваеннай трагедыі, весялосьць у спадара Мар’яна здымае як рукой. Аказваецца, усе мае суразмоўцы бачылі ўсё на свае вочы.
Яніна: “Ціха, хораша на сьмерць ішлі. Кажуць, так трэба, мусіць...”
Мар’ян: “Бачылі мы, як стралялі. Бедных выгналі з гета. Там дзьве яміны, дзьве лагчыны. Жанчына трымала дзіця. 7 разоў стралялі — сам бачыў. Яе застрэлілі, яна ўпала. Дзіця вылазіць з-пад яе. Я кажу — страляйце ў мяне... (Плача.) Карціна была жахлівая. І аднаго вешалі — ліпа была вялікая. Усіх выгналі, каб глядзелі. Бедны, сарваўся адзін раз. Калі сарваўся зь пятлі, павінны вызваліць. Не!”
Пачуўшы размову, да нас падышла 76-гадовая спадарыня Валянціна Андрэева. Зараз жыве ў Койданаве. На цырымонію прыехала спэцыяльна. Яна таксама сьведка.
Андрэева: “Я ўсё помню. Майго дваюраднага брата, яшчэ маладых сагналі фашысты, забівалі, распраналі, кідалі ў яміну. І прымусілі потым нашых хлопцаў засыпаць. А габрэі былі яшчэ жывыя. І старая суседка наша кажа: “Жэня, не засыпай мяне”. Ён стаў і ня кідаў. Паліцай падышоў — “калі ня будзеш працаваць, самога туды закіну.” І калі засыпалі, суткі “дыхала” зямля — настолькі жывых было...”
Спадар Мар’ян наракае на кароткую памяць некаторых сёньняшніх нашчадкаў.
Мар’ян: “Да гэтых могілак пад’ехала машына мур разьбіраць. Кажу, хлопцы, куды бераце гэтыя камяні? На будоўлю. А то бралі камяні з габрэйскіх помнікаў і сабе рабілі. Сьвет мяняецца да горшага. Ёсьць боскі суд!”
На арганізатарку аднаўленьня могілак, краязнаўцу, настаўніцу мясцовай школы Рамуальду Сабалеўскую мне давялося літаральна паляваць — у яе не было, здавалася, ніводнай вольнай хвіліны. Але вяскоўцы аднадушна казалі мне, што безь яе няўрымсьлівасьці, энэргетыкі, глыбокіх ведаў “Рубяжэвічы — не Рубяжэвічы”. Нарэшце ўпрасіў Рамуальду Ігнацьеўну на колькі хвілін зьбегчы ад усіх ды адключыць “сотавы”.
Сабалеўская: “Ня першы год прыяжджаюць сюды габрэі. Зь Нью-Ёрку прыехала даволі знакамітая балерына Элеанор Ланк. Хацела знайсьці карані свайго дзеда Беразовіча. Гэта, паводле расповедаў, былі самыя багатыя габрэі. Чула пра тое, што ў Ізраілі ёсьць кніга пра Рубяжэвічы. І яна сказала: калі там ёсьць, будзе ў вас. І ў чэрвені атрымалі кнігу. А мы знайшлі мейсца, дзе была хата яе дзеда, зьнялі фільм. Мястэчка наша паўстала ў 14 стагодзьдзі менавіта дзякуючы габрэям. Ім была даспадобы гэтая мясцовасьць на ўзвышшы, было шмат лясоў і цякучай вады. Перадалася на іх дабрыня, жаданьне кантактаваць зь людзьмі...”
Карэспандэнт: “А імкненьне да заможнасьці?”
Сабалеўская: “Напэўна, гэта ня тыя габрэі, што жылі ў Рубяжэвічах. (Сьмех.) Сяляне былі бедныя — каму збываць тавар? Па колькасьці жыло 3 тысячы, зь іх 2 — габрэі. Лёс Рубяжэвічаў быў прадвызначаны...”
За 10 год заняткаў краязнаўствам гэта далёка не адзіны яе праект. Апавядае спадарыня Сабалеўская.
Сабалеўская: “У 2006 годзе было 100 год, як быў закладзены першы камень пад будаўніцтва нашага касьцёла. І прыйшла задума пакінуць тым, хто будзе пасьля нас, памяць пра тыя вёскі, што знаходзяцца ў нашай парафіі — 43. І ад кожнай быў прывезены камень. І выпісалі на ім назву. І камяні раскладалі паводле карты Стаўпеччыны. Ёсьць камень зь Ліхачоў, а вёскі ўжо няма, нават не засталося падмуркаў. Калі адкрывалі, празь некалькі дзён памерла апошняя жанчына зь вёскі Рудня. А ў гэтым годзе апошняя жыхарка памерла ў вёсцы Мікулічы...”
Карэспандэнт: “Дарэчы, чаму ў мястэчку, як вы любіце называць Рубяжэвічы, дзе пахаваныя ўсе продкі Янкі Купалы па матчынай лініі, ня любяць адзначаць Купальле?”
Сабалеўская: “Купальле — народнае сьвята. А ў нас увесь час было 2 сынагогі, уніяцкая царква, 2 касьцёлы. І наша культура мацавалася не на народных сьвятах — была канфэсіянальная. Таму наша мова рубяжэвіцкая перажыла і габрэйскую, і беларускую, і польскую. Мыла ў нас называюць мыдла, міску — мічніцай. У той жа купалаўскай тэме мы зь дзецьмі радавод знайшлі, пахаваньні родзічаў Янкі Купалы — дзядоў, прадзедаў. Мы за тое, каб перавезьці хату маці Купалы сюды, на тое мейсца, дзе была. Залілі фундамэнт ужо...”
Дарэчы, муж суразмоўніцы, спадар Станіслаў за 3 дні збудаваў арку над уваходам на могілкі. Між іншым, ён жа арганізаваў духавы аркестар, у якім граюць 30 вяскоўцаў. Зяць, 34-гадовы Сяргей, сьвядома пераехаў на малую радзіму, кінуўшы ў сталіцы працу праграміста. Выкладае ў школе інфарматыку ды матэматыку — па-беларуску. Нашая размова — пра штодзённае жыцьцё местачкоўцаў.
Карэспандэнт: “Як Рубяжэвічы ацэньваеш — памірае вёска, выжывае ці заможная?”
Сяргей: “Выжывае — дзякуючы такім людзям, як цешча, цесьць. Яны трымаюць культуру...”
Карэспандэнт: “Працаваць ёсьць дзе?”
Сяргей: “Школа, калгас. Аграгарадок робяць, але ж трэба працоўнымі месцамі забясьпечыць. Лафа скончылася, калі давалі мільярды. На фэрме месцы ёсьць, але трэба, каб кіраўніцтва і там зацікавіла людзей. Людзі езьдзяць у Дзяржынск, Стоўбцы на працу. Рэдка грамадзкі транспарт ходзіць. Раніцай і ўвечары на Менск толькі. Дый дорага — асабліва для людзей сталага веку. Сваім транспартам дабіраемся. Я і сам 10 км спачатку на ровары 3 гады, пасьля на матацыкле, цяпер на машыне...”
30-гадовы Максім працаваў настаўнікам фізкультуры. Цяпер езьдзіць па краіне мантажнікам-высотнікам. Кажа, што вымушана.
Максім: “Для моладзі цяжка — 130 рублёў, заробку ніякага. Усе, у асноўным, у Менску. Тыднямі там жывуць, тыднямі тут. Летам народу шмат — прырода прыгожая, ёсьць дзе адпачыць, у клюбе паўнютка на дыскатэках. Жыць хораша, а працаваць тут няма дзе...”
Але вось цырымонія адкрыцьця могілак пачалася. Прыйшлі ўсе, хто на нагах з 300 жыхароў, валянтэры. Гучаць прамовы, памінальная малітва кадыш. Прыносяць паўтысячы асьвечаных каменьчыкаў, якія, паводле габрэйскага звычаю, кладуцца на адноўленыя могілкі. Я падыходжу да часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура, які таксама прыехаў сюды. Задаю пытаньне, на якое чую эмацыйны адказ па-беларуску.
Карэспандэнт: “Спадар Мур, ці ня лічыце вы, што тое, што адбылося ў Рубяжэвічах, ёсьць мадэльлю зьнізу паразуменьня паміж Беларусьсю ды ЗША, амэрыканскім ды беларускім народамі?”
Мур: “Вельмі добры прыклад! Прыклад супрацоўніцтва паміж РБ ды ЗША. Важна, што ўзор прыватнага супрацоўніцтва. Я не сумняваюся — вельмі добры прыклад...”
А вось пранікнёныя словы, што сказаў фундатар праекту, доктар навук Майкл Лозман.
Лозман: “У габрэйскай рэлігіі мы верым, што адна з самых лепшых спраў — зрабіць тое, што можна, для тых, што пакінулі гэты сьвет. Бо ніколі яны ня прыйдуць дапамагчы вам, сказаць дзякуй. Вы робіце гэта на покліч сэрца, добрай волі. Але добрыя справы, як хвалі на рацэ, ніколі ня спыняцца. Як і сяброўства ды любоў, што ўзьнікаюць...” (Воплескі.)