Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя супраць сваволі супрацоўнікаў калёніі


Супрацоўнікі міліцыі выдалілі з Кастрычніцкай плошчы Алеся Касача. Мужчына стаў там з плякатам, каб зьвярнуць увагу ўладаў на сваволю супрацоўнікаў шклоўскай папраўчай калёніі.

Сп.Касач, фэрмэр зь Любанскага раёну, паведаміў, што адміністрацыя калёніі рэгулярна патрабуе ад сваякоў пакараных пераводзіць грашовыя сродкі на рахункі калёніі. Апроч таго, Алесь Касач паведаміў, што сваякоў прымушаюць прывозіць у турму розныя рэчы, якія замаўляюць ім міліцыянты.

Сп.Касач заявіў, што пасьля ягонай скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў на дзеяньні супрацоўнікаў шклоўскай калёніі пачаліся пагрозы яго сыну, які адбывае там пакараньне за бойку.

Алесь Касач заявіў, што выйшаў на плошчу, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на безабароннасьць грамадзянаў перад дзеяньнямі міліцыі.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG