“Нельга зь людзей рабіць “жывы шчыт”. Нельга рабіць ніякі шчыт перакрыцьця з аўтатранспарту, у якім знаходзяцца людзі. Гэта катэгарычна забаронена. Але іншая справа — хто прыняў такое рашэньне? Самі выканаўцы альбо яны атрымалі нейкі загад ад вышэйшага кіраўніцтва? Гэта невядома. Але гэтага рабіць нельга. Ва ўсе часы і ва ўсіх народаў гэта забаронена. Гэта ж проста антычалавечна. Прычым людзі мусілі рызыкаваць сваім жыцьцём для затрыманьня злачынцы. Супрацоўнікі міліцыі й іншых сілавых структур павінны гэта рабіць, гэта іх службовы абавязак. А іншыя грамадзяне гэта рабіць не павінны і выкарыстоўваць іх ніяк нельга”.
Адносна магчымых вынікаў гэтага судовага працэсу Мечыслаў Грыб сказаў:
“Я прайшоў усе судовыя інстанцыі, і я сёньня беларускім судам проста ня веру. Я лічу, што сёньня ў нас няма аб’ектыўнага і незалежнага суду. Суд будзе рабіць тое, што яму сказалі зьверху. А ў нас яшчэ працягваюцца тыя савецкія часы, калі ўся праваахоўная сыстэма і суды падтрымліваюць адзін аднаго. Таму я ня ведаю, што суд можа вырашыць”.