Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Пастаўшчыне паставілі помнік Бэнэдыкту XVI


З блаславеньня біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна грошы на помнік ахвяраваў ксёндз Мікалай Ліпскі, пробашч касцёла ў вёсцы Лучай.


Паводле ксяндза Мікалая, адкрыцьцё помніка прымеркаванае да да візіту Дзяржаўнага сакратара Яго Сьвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які мае прыбыць у Беларусь 18 чэрвеня.


Фота Ўладзіміра Скрабатуна



Ксёндз Мікалай Ліпскі
: “ Гэты помнік мы паставілі з нагоды візыту кардынала Бэртонэ, сакратара Ватыкану. Хацелі, каб ён сам прыехаў асьвянціць гэты помнік, але не атрымалася – у яго дужа насычаны плян візыту. Гэта першы ў сьвеце помнік Папу Рымскаму. Я сам яго фундую. А рабілі помнік у Менску -- скульптар, прафэсар Леў Аганаў. Ён зроблены з цэменту, фігура ў чалавечы рост, 1 мэтр 70 сантыметраў, у белай сутане, з такім жэстам блаславеньня. Стаіць на пастамэнце, каля касьцёлу, перад самым уваходам” -- распавядае ксёндз Мікалай.
Ён кажа, што помнік каштаваў крыху больш за пяць мільёнаў рублёў. Да скульптара Льва Аганава пробашч лучайскага касьцёла таксама зьвярнуўся невыпадкова. Гэты майстар ужо зрабіў некалькі скульптурных выяваў на замову ксяндза Ёзаса Булькі з вёскі Мосар, якую экскурсанты нярэдка называюць беларускім Вэрсалем, убачыўшы тамтэйшы адрэстаўраваны касьцёл і ўпрыгожаны скульптурамі ладшафтны парк са штучнымі сажалкамі і безьліччу кветак уздоўж алеяў.





Ксёндз Мікалай Ліпскі марыць, што з часам такім самым прывабным для турыстаў аб”ектам станецца і касьцёл свьвятога Юды Тадэвуша ў Лучаі. Лучайскі касцёл, пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя, ужо ўключаны ў турыстычны маршрут, які праходзіць па Пастаўшчыне. Экскурсанты маюць магчымасьць паслухаць унікальны арган, які зьявіўся ў храме у 1811 годзе і цяпер амаль цалкам адрэстаўраваны адрэстаўраваны. У выніку грунтоўнай рэстаўрацыі і сам будынак касьцёла, у якім за савецкім часам было зернесховішча, выглядае велічна і прывабна. Перад уваходам разбіты прыгожы газон, на якім у форме крыжа высаджаныя туі, абсталяваны штучны вадаём з фантанам. А неўзабаве ксёндз Мікалай плянуе набыць фігуры 12 апосталаў, якія таксама ўпрыгожаць гэты храм.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG