Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ думала паказаць “Звычайнага прэзыдэнта”


На адной з прэсавых канфэрэнцыяў старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі распавёў, што разглядалася магчымасьць паказаць на БТ фільм Ю.Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт”.


Аднак тады было прынятае рашэньне не ўступаць у дыскусію з аўтарам.

“Гэты фільм ніколі ня быў забаронены да шырокага паказу. Ён выйшаў у 1996 годзе, вакол яго былі вельмі ажыўленыя дыскусіі — праўда, тады я не займаў кіраўнічых пазыцый на Беларускім тэлебачаньні. Але магу сказаць, што 10 гадоў таму гэты фільм разглядаў да паказу на БТ”, — заявіў А.Зімоўскі. — “І разглядаўся ён з пункту гледжаньня — як годна адказаць аўтару. На той момант прыйшлі да думкі: палемізаваць з кожным кадрам гэтага фільму — гэта не тэхналягічна (тады яшчэ не было самога панятку “паліттэхналёгіі”). І ён проста ня быў прыняты да паказу. Але гэта не азначае, што ён забаронены ў Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG