Але караць яго ня сталі. Зараз ён спадзяецца на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
Мікалай Аўтуховіч працуе ў ваўкавыскай фірме “Ніка-таксі 22222”. Чатыры месяцы таму яму зьмякчылі пакараньне і вызвалілі з-за кратаў, але ён застаецца пад наглядам. Адзін з кіроўцаў напісаў на яго заяву ў суд.
Аўтуховіч: “Я па працы аблаяў аднаго кіроўцу, гэты кіроўца напісаў паперу, што я яго пабіў і абразіў. Там была купа сьведкаў, якія сказалі, што такога не было. Судзьдзя спытаў: якое я меў права? Я сказаў, што выконваў свае абавязкі, я зьяўляюся старшым кіроўцам-брыгадзірам у гэтай фірме таксі”.
Мікалай Аўтуховіч патлумачыў нам, што той кіроўца працаваў на таксоўках у дзьвюх фірмах і своечасова ня выйшаў на працу, у выніку ўзьнік канфлікт.
У судзе кіроўцу сёньня спыталі: ці хоча ён, каб Аўтуховіча пакаралі? Кіроўца адказаў адмоўна і напісаў адпаведную заяву, паколькі ўчынак Аўтуховіча выявіўся малазначным. Сам Аўтуховіч прызнаўся пасьля суду:
Аўтуховіч: “Быў настрой: зараз павязуць, дадуць пятнаццаць сутак. А пасадзяць у камэру, то могуць яшчэ дзесяць парушэньняў напісаць, а там дарога ў гарадзенскую турму і назад на зону. Гэта ўсё вельмі проста”.
Цяпер Мікалай Аўтуховіч стаў рэальна спадзявацца на сваё ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
Аўтуховіч: “Пятага траўня надышоў тэрмін, і яны павінны паводле закону падаць дакумэнты ў суд для ўмоўна-датэрміновага вызваленьня. Каб цяпер у мяне было парушэньне, суд мне адмовіў бы, але парушэньня няма”.
Палітвязень мяркуе, што пасьля выходных ягоныя дакумэнты перададуць нарэшце ў суд. Ён патлумачыў, што міліцэйская інспэкцыя затрымалася з гэтым, бо чакала, чым скончыцца сёньняшні судовы разбор.
Мікалай Аўтуховіч быў зьняволены 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсьць месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці за ўхіленьне ад сплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры (артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу) і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі, без атрыманьня ліцэнзіі (артыкул 233, частка ІІ).
Ён даводзіў у судзе, што працаваў легальна і плаціў падаткі, але не захацеў ствараць фірму таксовак, а нясплачаныя падаткі, якія яму налічылі, якраз тычацца фірмы, якой ніколі не існавала.
Сёлета ўзімку пад ціскам Захаду ўлады выпусьцілі з-за кратаў некалькі палітвязьняў, сярод якіх быў і М.Аўтуховіч. Тэрмін яго пакараньня сканчаецца 5 ліпеня 2009 году.
М.Аўтуховіч — удзельнік савецка-аўганскай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі — “За адвагу” і “За баявыя заслугі”.