Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Заіка:“СНД — гэта як апэндыцыт”


Ці эфэктыўная СНД, ці ёсьць нейкая карысьць ад гэтай структуры для Беларусі?


Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка мяркуе:

“СНД — гэта як апэндыцыт. Апэндыкс патрэбны ці не — цяжка сказаць. Напэўна, не патрэбны. Але калі пачынаеш яго выразаць, то можна і памерці. СНД ніколі ня будзе эканамічным і палітычным інтэграцыйным інструмэнтам”.
Апэндыкс патрэбны ці не — цяжка сказаць. Але калі пачынаеш яго выразаць, то можна і памерці.


Паводле спадара Заікі, пакуль краіны не прайшлі стадыю самаідэнтыфікацыі, не стварылі сваю эфэктыўную эканоміку і не знайшлі сваё месца ў геапалітычнай і геаэканамічнай прасторы, СНД будзе проста нейкім прэзыдэнцкім клюбам.

“СНД поўнасьцю складаецца з чыноўнікаў, былых камсамольскіх і партыйных работнікаў. Гэта абсалютна атрафіраванае стратэгічнае мысьленьне. Гэта госьпіс для партыйных работнікаў у міжнародным выкананьні: высокі заробак і нічога рабіць ня трэба”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG