Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што атрымае Расея ў абмен за танны газ?


Расея магла б захаваць нізкія цэны на газ для Беларусі і выдаць ёй нізкапрацэнтныя пазыкі, калі Беларусь згодзіцца прадаць больш акцыяў сваіх прадпрыемстваў расейскім інвэстарам.

Пра гэта паведаміла агенцтву Ройтэрз неназваная крыніца ў расейскіх урадавых колах.

За беларуска-расейскімі перамовамі аб цане на газ пільна назіраюць у Эўропе, якая чвэрць свайго газу атрымлівае з Расеі. Дваццаць працэнтаў расейскіх газавых паставак транспартуюцца празь Беларусь, і беларуска-расейскія газавыя войны часам прыводзілі да перабояў у пастаўках.

Мяркуецца, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца падчас візыту расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна ў Менск, дзе адбываецца сустрэча прэм'ер-міністраў краінаў СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG