“Беларускі шлях” у 1918 годзе абвяшчае: “Другая рэгістрацыя (с касаваннем усіх быушых) расійскіх афіцэраў, ваенных дахтароў, чыноўнікаў і салдат будзе зроблена у Менску ад 25 мая да 15 чэрвеня... Гэтым асобам, пасьля упісывання у явачныя спіскі, выдадуць новыя рэгістрацыйныя картачкі з нямецкім штэмпелям... За нівыпауненне да 15 чэрвеня рэгістрацыі віноуныя пасьля гэтаго сроку будуць затрымлівацца дзеля аштрафавання да 6.000 марак, альбо арэшту да 6 месяцоу”.
“ЛіМ” у 1948 годзе паведамляе: “17 мая ў артыстаў сімфанічнага аркестра Белдзяржфілармоніі адбыўся мітынг пратэста супроць крывавай расправы манарха-фашысцкага ўрада Грэцыі над грэчаскімі патрыётамі. З прамовамі, поўнымі абурэння, выступілі дырыжор і мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра тав.Шнэйдэрман, аркестранты т.т.Ахраменка, Базелянскі, Крук, Бака і інш. У сваіх прамовах яны асуджалі злачынную дзейнасць рэакцыйнага ўрада Сафуліса і Цалдарыса”.
“Народная воля” ў 1998 годзе надрукавала тэкст запіскі за подпісам “Мірон”: “14 траўня 1998 года ў 10 гадзін раніцы замест сцяга вашага прэзыдэнта ўсталяваў на даху Віцебскага аблвыканкама гістарычны бел-чырвона-белы сцяг... Уся акцыя заняла 7 хвілін 42 секунды. Усе мае дзеянні фіксаваліся відэакамерай незалежных журналістаў адной з краін блізкага замежжа. Плёнка захаваная ў надзейным месцы. У адрозненне ад злачыннай ціцянкоўскай хеўры я не буду ірваць на кавалкі лукашэнкаўскую тканіну”.