Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Пастухоў: “Павінен дзейнічаць прынцып заявы”


Гомельскі гарвыканкам апублікаваў у афіцыйным мясцовым друку рашэньне № 299 пра новы парадак правядзеньня ў горадзе масавых мерапрыемстваў.


Рашэньне Гомельскага гарвыканкаму, паводле якога прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў да замовы на пікет альбо мітынг павінны прыкласьці дамовы з райаддзелам міліцыі на ахову грамадзкага парадку падчас масавага мерапрыемства, з цэнтральнай гарадзкой паліклінікай на забесьпячэньне хуткай дапамогі ды з камунальным прадпрыемствам на прыбіраньне тэрыторыі, камэнтуе былы судзьдзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў.

“На маю думку, і сам закон аб масавых мерапрыемствах, і мясцовыя палажэньні, якія ўдакладняюць некаторыя пункты гэтага закону, фактычна абмяжоўваюць канстытуцыйныя правы чалавека на свабоду мітынгаў, шэсьцяў і пікетаў. Такога зьместу ня можа быць. Павінен дзейнічаць прынцып заявы ў арганізацыі гэтых мерапрыемстваў. Улада павінна гарантаваць бясьпеку і спакой пры іх правядзеньні.
Канстытуцыйны суд павінен адрэагаваць на гэтыя дзікія выпадкі, якія ў нас становяцца сыстэмай. ...За апошнія паўгода мясцовыя ўлады ў Беларусі не задаволілі ніводнай заяўкі ад прадстаўнікоў дэмсілаў.


Таму я мяркую, што заяўнікам мерапрыемстваў у Гомелі трэба зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі і напісаць пра сытуацыю. У сваю чаргу, Канстытуцыйны суд абавязаны забясьпечваць вяршэнства Канстытуцыі. Гэты суд павінен рэагаваць на ўсе выпадкі парушэньня патрабаваньняў Канстытуцыі, і перадусім — на парушэньні правоў чалавека.

Канстытуцыйны суд павінен пэўным чынам адрэагаваць на гэтыя дзікія выпадкі, якія ў нас ужо становяцца сыстэмай. Фактычна за апошнія паўгода мясцовыя ўлады ў Беларусі не задаволілі ніводнай заяўкі ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Як такое можа быць у сучаснай краіне?! З гэтым трэба змагацца”.

Міхаіл Пастухоў шмат займаўся законапраектнай працай, удзельнічаў у падрыхтоўцы Канстытуцыі 1994 году, канцэпцыі судова-прававой рэформы, закону аб Канстытуцыйным судзе Беларусі. Зьяўляецца заслужаным юрыстам Рэспублікі Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG