Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Становішча Э.Зэльцэра абмяркоўвалі ў Кангрэсе ЗША


Кіраўнік камісіі Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Элсі Гастынгс выступіў на паседжаньні Кангрэсу з адмысловай заявай адносна сытуацыі вакол амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які знаходзіцца пад арыштам у Менску ў турме КДБ.


Кангрэсмэн адзначыў, што з моманту затрыманьня Зэльцэра амэрыканскім дыпляматам дазволілі яго наведаць толькі два разы.

Пад час арышту, сказаў кангрэсмэн, амэрыканскага адваката неаднаразова зьбівалі. Нягледзячы на тое, што Зэльцэр хворы на дыябэт і на цяжкую форму артрыту, улады адмаўляюць яму ў неабходных леках. Нядаўна тэрмін знаходжаньня Эмануіла Зэльцэра пад вартай быў працягнуты.

Кангрэсмэн Элсі Гастынгс запатрабаваў ад беларускага ўраду забясьпечыць Эмануілу Зэльцэру магчымасьць стасункаў з консульскімі супрацоўнікамі, доступ да неабходнай мэдычнай дапамогі і гарантаваць, што ён ня будзе ізноў падвергнуты зьбіцьцю і прыніжэньню чалавечай годнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG