Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў “жывога шчыта” запрашаюць у пракуратуру


Пацярпелыя ў выніку “спэцапэрацыі” Дзяржаўтаінспэкцыі на ўчастку трасы Менск-Мікашэвічы атрымалі запрашэньне зьявіцца 14 траўня для азнаямленьня з матэрыяламі справы ў Менскую абласную пракуратуру


Гэта пацьвердзіў адзін зь нявольных удзельнікаў апэрацыі Аляксей Берасьнеў:

“Нас на заўтра запрасілі ў пракуратуру. Магчыма, заўтра нешта і скажуць больш уцямнае. Але я так разумею, што ў іх заўтра проста апошні дзень адведзенага тэрміну пад разгляд справы. Дагэтуль мы давалі толькі паказаньні”.

2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ намагаліся затрымаць п’янага кіроўцу, які ў кампаніі сяброў на аўтамабілі “Фольксваген-Гольф» на хуткасьці 160 кілямэтраў уцякаў ад “даішнікаў” у бок Менска, з дапамогай так званага “жывога шчыта”. У прыватных легкавых аўтамабіляў, якімі міліцыянты перагарадзілі дарогу, знаходзіліся людзі. у выніку розныя траўмы атрымалі шэсьць чалавек. Крымінальныя справы былі распачатыя супраць чатырох супрацоўнікаў ДАІ, а таксама Рамана і Вольгі Менцюкоў – адпаведна кіроўцы і ўладальніцы аўтамабіля, які лавілі міліцыянты.

Пасьля гісторыі 2 сакавіка высьветлілася, што такую тактыку супрацоўнікі ДАІ практыкавалі і раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG