Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аддзячылі, забраўшы “золата...”


Пра што пісалі беларускія газэты 13 траўня ў розныя гады мінулага.


“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1958 году друкуе фэльетон радыё “Вызваленьне” пра савецкі павільён на міжнародным кірмашы ў Брусэлі: “Падыйшоў я да стэнду з кнігамі. Школьныя падручнікі, навуковыя выданьні, далей... што?! — я працёр вочы. Каб я з гэтага месца ня ўстаў: Бібліі, Эвангельлі! Ці мяне мо нейкая антымарксісцкая сіла ў ватыканскі павільён перакінула? Выскачыў я з павільёну як апараны. Азірнуўся — не, усё-такі наш, савецкі. Аж пасьля дагадаўся: Бібліі, Эвангельлі — гэта тавар на экспарт...”

“ЛіМ” на гэтым тыдні 1978 году зьмясьціў афіцыйнае паведамленьне: “22 красавіка 1978 года адбыўся Усесаюзны камуністычны суботнік, прысвечаны 108-й гадавіне з дня нараджэння У.І.Леніна. У суботніку прыняло ўдзел больш чым 147 мільёнаў чалавек... Прамысловай прадукцыі выпушчана на 794 мільёны рублёў. Паводле папярэдніх даных, зароблена і перададзена ў фонд дзесятай пяцігодкі 163 мільёны рублёў. Усесаюзны камуністычны суботнік з’явіўся яркай дэманстрацыяй высокай свядомасці і патрыятызму савецкага народа”.

“Навіны” ў 1998 годзе пад загалоўкам “Аддзячылі, забраўшы “золата” адзначае: “У Севільі нашым гімнасткам найбольш пашчасціла ў такім відзе спаборніцтваў, як алімпійскае дваябор’е. А срэбра ў гэтай дысцыпліне ўзяла зборная Іспаніі. Пікантнасць моманту заключаецца ў тым, што... сваім з’яўленнем у Севільі нашыя гімнасткі абавязаны менавіта іспанскай федэрацыі гімнастыкі, якая аплаціла транспартныя расходы “бедных беларусак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG