Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ўшанавалі памяць Цішкі Гартнага


Сябры аргкамітэту ў стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу з Магілёва, Менску, Горадні ды Бабруйску сёньня ўшанавалі памяць беларускага пісьменьніка, першага старшыні савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча.


Ля памятнага знаку, на месцы сымбалічнага пахаваньня Цішкі Гартнага актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю, правялі невялікі мітынг ды ўсклалі вянок.

Ушанаваць памяць Цішкі Гартнага прыйшлі дваццаць чалавек. Сваё наведваньне сымбалічнага месца пахаваньня пісьменьніка й дзяржаўнага дзяячы актывісты прымеркавалі да Дня Эўропы.

“Гісторыю робяць людзі сваімі ўчынкамі. Калі гэтыя ўчынкі ня ўпісваюцца ў агульную канву падзеяў, калі людзі знаходзяць сілы сказаць “не” й абазначыць сваю пазыцыю, найчасьцей такія людзі свае жыцьці сканчаюць трагічна”, сказаў на мітынгу старшыня аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу Ўладзімер Навасяд.

Зьміцер Жылуновіч – чалавек з трагічным і супярэчлівым лёсам. Ён нарадзіўся 4 лістападу 1887 году. У кастрычніку 1918 году беларускі пісьменьнік прыняты ў камуністычную партыю. 1 студзеня 1919 году ён ачоліў першы савецкі ўрад Беларусі. У 1930 годзе Зьмітра Жылуновіча выключылі з партыі. У 1936 годзе арыштавалі, а ў 1937-м назвалі псыхічна хворым. 7 красавіка 1937 году яго зьмясьцілі ў магілёўскую псыхіятрычную лякарню, у якой ён 12 кастрычніка скончыў жыцьцё самагубствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG