Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ачысьціць заоршанскую Беларусь ад салдацкай пугачоўшчыны”


Пра што пісалі беларускія газэты 1 траўня ў розныя гады мінулага.



Беларускі шлях” у 1918 годзе піша: “З розных вестак відаць, што у нашым Смаленску у тамашніх жыхароў такі самы настрой, які быу у Менску у астатнія часы, мінчукі чуліся, як пад татарскім ярмом, чэкаючы калі гэтыя “штыкі”, “боты” і Ляндэры і розныя чужынцы выедуць куды далей. Ізаліраваннасьць “большэвікоў” ад прадвечных жыхароў была самая рэзкая. Мы павінны пусьціць усе нашыя сілы, каб ачысьціць заоршанскую Беларусь ад наезжай і чужой ей салдацкай пугачоўшчыны”.

Заря Запада” ў 1928 годзе друкуе такія аб’явы: “Вывадка паляўнічых сабак. 6-га траўня, а 10-й гадзіне раніцы, на Юр’евай Горцы т-ва паляўнічых ладзіць вывадку паляўнічых, службовых і іншых сабак. Судзіць заг. усебеларускім гадавальнікам Аляксееў. Усім вэлёсыпэдыстам і матацыклістам. 1 траўня, а 9-й гадзіне раніцы, прызначаецца збор усіх вэлёсыпэдыстаў і матацыклістаў гораду на цэнтральнай спартовай пляцоўцы (Канатная вуліца, №29) для ўдзелу ў першамайскай дэманстрацыі”.

ЛіМ” у 1938 годзе друкуе верш В.Рагуцкага.

І прыпомняць вуліцы і паркі,
Камяніцы белыя, трамвай...
У Маскве — як лепшая даярка —
Святкавала Ганна Першы Май.

Доўга-доўга, поўная задору,
З захапленнем будзе гаварыць,
Як плылі крылатыя дазоры
Непарушных сталінскіх граніц.

І грымелі танкі, як буруны,
І цвілі калоны, як сады;
Як рукой, узнятай над трыбунай,
Іх вітаў любімы правадыр.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG