Афіцыйная Вільня заклапочаная энэргетычнай палітыкай Масквы і перадусім намагаецца аднаўленьня паставак нафты праз нафтаправод “Дружба”. Значны ўчастак нафтаправоду праходзіць празь беларускую тэрыторыю.
На перамовах у Люксембургу літоўская дэлегацыя патрабуе гарантыяў энэргетычнай бясьпекі для сваёй краіны праз аднаўленьне працы нафтаправоду “Дружба”. Расея ў якасьці контраргумэнту кажа пра немагчымасьць аднаўленьня паставак сырой нафты праз “Дружбу”, спасылаючыся на састарэлае абсталяваньне. Летась адразу дзьве буйныя аварыі, зьвязаныя з разьлівам нафты, каштавалі расейцам мільёны даляраў. Але, як мяркуе экспэрт у беларуска-расейскіх дачыненьнях, палітоляг Андрэй Суздальцаў, галоўная прычына нават ня ў гэтым. Расея ня хоча фінансаваць канкурэнтаў:
“Што да лёсу гэтага няшчаснага нафтаправоду, які ідзе праз Расею і тэрыторыю Беларусі на Мажэйкяй. Расея скарыстала фармальны падыход, бо існуе магутны акт пра стан гэтага нафтаправоду, ён там паказаны ў вельмі дрэнным стане. Былі аварыі, перш за ўсё на тэрыторыі Беларусі, за якія Расея разьлічвалася. Ён сапраўды стары, і з эксплюатацыі яго вывесьці было б пажадана. Але трэба ўлічваць: пастаўкі нафты праз трубаправоды — гэта самая танная нафта, мінімальныя выдаткі на транспартаваньне. Улічваючы, што нафта ў Расеі прадаецца за рынкавыя цэны, атрымальнік нафты праз трубаправод мае вельмі сур’ёзную канкурэнтную перавагу. Але ў дадзеным выпадку пастаўкі на Мажэйкяй азначаюць дапамогу канкурэнтам. Бо Мажэйкяй прададзены не расейскай кампаніі, а польскай. А НПЗ бяз вырашанага пытаньня аб пастаўках нафты — гэта проста груда мэталу. Дарэчы, гэта тычыцца і беларускай сытуацыі”.
Экспэрт у энэргетычных пытаньнях Станіслаў Гусак лічыць, што Расея праводзіць мэтанакіраваную палітыку супраць краінаў, зь якімі супрацоўнічаць эканамічна нявыгадна. Ужо відавочна, што Беларусь і Літва ў шэраг стратэгічных партнэраў не трапляюць:
“Беларусь таксама страчвае, а ў Мажэйкяі нафтаперапрацоўчы завод працуе ўвогуле, можа, на 15% сваёй магутнасьці. Справа ў тым, што нафтаправод на Мажэйкяй праходзіць з Магілёўскай вобласьці на Наваполацак, і далей гэтая нітка ідзе на Вэнтсьпілс. Адна нітка нафтаправоду адгаліноўваецца на Мажэйкяй. Дарэчы, нітка ад Наваполацку да Вэнтсьпілсу стаіць парожняя ўжо некалькі гадоў, калі штосьці і бывае загружана, то вельмі мала. Але гэта расейская палітыка. Бо калі нафта пампавалася б празь Беларусь, то наша краіна мела б пэўныя грошы. І Беларусь якраз зацікаўленая ў тым, каб гэты нафтаправод працаваў — як на Мажэйкяй, так і на Вэнтсьпілс”.
Карэспандэнт: “А як аргумэнты, што там вельмі старое абсталяваньне?”
“Ды не, гэта ўсё палітыка. Калі нават і вельмі старое абсталяваньне, то памяняць тэхніку — нават хутчэй, чым нарадзіць дзіця. 9 месяцаў не патрэбна, бо ўсё робіцца за месяц. Калі трэба памяняць помпу ці 200—300 мэтраў нафтаправоду, калі ёсьць нейкія дэфэкты ў трубах, то ўсё робіцца вельмі хутка. Таму гэта ўсё расейская палітыка, іх традыцыйная брахня пра “немагчымасьць, нават калі вельмі хочацца”.
Якіх наступстваў ад спрэчкі паміж Расеяй і Літвой трэба чакаць Беларусі? Ці адрэзануе прастой нафтаправоду “Дружба” на эканоміцы краіны? Палітоляг Андрэй Суздальцаў лічыць, што ў дадзенай сытуацыі для Беларусі ёсьць як істотныя мінусы, так і вялікія плюсы:
“З аднаго боку, нафтаправод трэба пераабсталёўваць. Расея гэтага рабіць не жадае. З другога боку, такі аварыйны нафтаправод трымаць на сваёй тэрыторыі вельмі небясьпечна. І тое, што ён не працуе — гэта плюс. Мінус — гэта тое, што няма транзытных плацяжоў. А тое, што Мажэйкяй працуе на дарагой нафце і практычна ня мае прыбытку і прадукцыя яго дарагая, то беларусы маюць канкрэтную перавагу са сваёй прадукцыяй, са сваіх двух НПЗ. І гэта таксама плюс. То бок усё чаргуецца праз плюсы і мінусы, таму тут трэба рабіць вельмі тонкі і дакладны разьлік, маючы пад рукой зыходныя лічбы. Але зь іншага боку, ёсьць вельмі вялікі мінус для Беларусі. Расейскі бок на прыкладзе Мажэйкяй адпрацоўвае мэханізм працы на зьнешняй арэне па экспарце сваіх энэрганосьбітаў”.
Дзеля нармалізацыі стасункаў паміж Расеяй і Эўразьвязам у Вільню выправіцца дэлегацыя ад Славеніі — краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе. Дэлегацыя правядзе кансультацыі з кіраўніцтвам Літвы. Засьцярогі Літвы не беспадстаўныя: адной з умоваў сяброўства ў Эўразьвязе для новых краінаў было закрыцьцё атамных станцыяў. А са спыненьнем паставак сыравіны для НПЗ нафтаправодам “Дружба” пытаньне энэргетычнай бясьпекі для літоўцаў паступова выходзіць на першы плян.