Хведару Караленку 33 гады, ён нарадзіўся ў Жодзіне, паступіў пасля школы ў МРТІ, скончыў ужо БДУІР па спецыяльнасці "інжынер тэлекамунікацый". Працаваў 3 гады ў Белтэлекаме, 2 гады ў інтэрнэт-правайдэры "Network Systems".
Зараз – займаецца сваім праектам akavita.by.
У інтэрвію Радыё Свабода Хведар Караленка сказаў: “Беларускі Інтэрнэт усё больш робіцца цікавым для беларусаў; гэта добра бачна, калі аналізаваць статыстыку наведванняў беларускіх сайтаў у параўнанні з леташнім перыядам: колькасць саміх наведвальнікаў павялічылася ня вельмі істотна, але значна павялічылася колькасць часу, праведзенага на сайтах і колькасць прагледжаных старонак. Значыць, паляпшаецца якасць беларускіх сайтаў і беларусы будуць паступова вяртацца сюда з-за мяжы, у першую чаргу - з расейскіх рэсурсаў, якія па сваёй якасці пакуль што непараўнальна лепшыя за беларускія аналагі. Адзінае, што пакуль што вяртае суайчыннікаў у беларускі інтэрнэт - лакальны кантэнт, але яго небагата, нажаль.
Перспектывы развіцця вельмі добрыя, гэта бачна і па з'яўленні ў беларускім інтэрнэце рэкламы сусветнэх брэндаў - красамоўны паказчык выхаду беларускага інтэрнэту на нейкі новы ўзровень з ранейшага болота, і па з'яўленні інвестараў, гатовых укладаць грошы ў беларускі інтэрнэт.
Ролю інтэрнэту ў грамадстве пераацаніць немагчыма; гэта і выйсце на бязмежны рынак для прадпрыемстваў, і на вялізную аўдыторыю для СМІ, а для чалавека спіс магчымасцяў увогуле будзе завялікім. Увогуле, для таго, хто чытае гэтыя радкі - няма што казаць пра ролю інтэрнэту, ён сам гэта ведае выдатна :)”
Прачытаць можна тут